Чыноўнікі не бачаць перашкодаў для пабудовы паркінгу каля жылога дому


Прадстаўнікі замоўцы ў прыватных размовах кажуць, што жыхароў разумеюць і самі не вельмі хочуць будаваць паркінг, бо для іх ён нявыгадны. У справе разбіраўся Belsat.eu.

У чацвер у адміністрацыі Маскоўскага раёну Менску адбылася сустрэча жыхароў шматпавярховіка №4/2 па завулку Розы Люксембург з прадстаўнікамі замоўцы ЗАТ «Лект», якія паказалі ўсе дазвольныя для будаўніцтва дакументы ды адказалі на пытанні людзей.

Жыхары ўсур’ёз апасаюцца за трываласць свайго жытла

Нагадаем, паркінг на 170 машынамесцаў мае паўстаць усяго ў шасці метрах ад жылога дома, які ўжо мае пэўныя праблемы з фундаментам і сценамі. Да таго ж, усяго ў 40 метрах пабудаваны ўчастак аўтадарогі першага транспартнага кола, а адразу за ёй знаходзіцца чыгунка. Жыхары ўсур’ёз апасаюцца за трываласць свайго жытла, калі пачнуць рыць катлаван і закладаць палі, не кажучы ўжо пра сталы транспартны шум і адсутнасць санітарных зялёных зон навокал.

На сустрэчы з людзьмі 20 снежня замоўца прадставіў запатрабаваныя людзьмі будаўнічыя дакументы
Аб’ектыў
Дзевяціпавярховы жылы дом можа абрынуцца з-за пабудовы падземнага паркінгу
2018.12.19 16:35

Жыхары дому перакананыя, што будаўніцтва ініцыюеццца з сурʼёзнымі парушэннямі існуючых нормаў і правілаў. Яны пісалі звароты ў адміністрацыю раёну, Менгарвыканкам і нават у Адміністрацыю прэзідэнта.

Прадстаўнікі замоўцы ЗАТ «Лект» паказалі ўсе дазвольныя для будаўніцтва дакументы

На сустрэчы з людзьмі 20 снежня замоўца прадставіў запатрабаваныя людзьмі будаўнічыя дакументы. Выявілася, што праект паспяхова прайшоў усе ўзгадненні. Ёсць і заключэнне Галоўбудэкспертызы, і экалагічны пашпарт, і заключэнне пра абследаванне дому, і план інжынерных сетак, і дазвол на будаўніцтва.

Прадстаўнікі замоўцы ЗАТ «Лект» паказалі ўсе дазвольныя для будаўніцтва дакументы

Прадстаўнік ЗАТ «Лект» Уладзімір Князеў заявіў, што гатовы аднавіць будаўнічыя працы ўжо заўтра, а нязгодныя могуць звяртацца ў суд, чым выклікаў хвалю абурэння прысутных жыхароў дому.

Жыхары ўсур’ёз апасаюцца за трываласць свайго жытла

Для замоўцы паркінг нявыгадны?

Як так атрымалася, што праект з такімі відавочнымі парушэннямі прайшоў неабходныя ўзгадненні? Актывіст Дзмітрый Кавалгін робіць дапушчэнне, што замоўцу ўдалося прайсці ўзгадненні, дзякуючы таму, што ў праекце паркінг запісаны як падземны, а для яго, маўляў, абмежаванняў па адлегласці ад жылога будынку няма. Таксама на станоўчае рашэнне, магчыма, паўплываў той факт, што у Галоўбудэкспертызе намеснікам гендырэктара працуе колішні кіраўнік ЗАТ «Лект» Аляксандр Селязнёў.

Актывіст Дзмітрый Кавалгін кажа, што замоўца змог прайсці ўзгадненні, бо ў праекце паркінг запісаны як падземны

У прыватных размовах прадстаўнікі замоўцы кажуць, што разумеюць жыхароў і самі не вельмі хочуць будаваць той паркінг, бо ён для іх нявыгадны. Але наяўнасць паркінга каля офіснага хмарачоса, пабудаванага тым жа ЗАТ «Лект», патрабуе горад.

У прыватных размовах прадстаўнікі замоўцы кажуць, што разумеюць жыхароў і самі не вельмі хочуць будаваць той паркінг

Крыніцы belsat.eu кажуць, што сам забудоўшчык усурʼёз азадачаны, бо падобных праектаў (будаўніцтва трохузроўневага паркінгу ўшчыльную да жылога дому) раней у Менску не выконвалася. Не дужа радаснымі з гэтага праекту выглядаюць і раённыя чыноўнікі, бо ім менш за ўсё хочацца мець справу з народнымі хваляваннямі з прычыны скандальнай будоўлі.

На сустрэчы з людзьмі 20 снежня замоўца прадставіў запатрабаваныя людзьмі будаўнічыя дакументы

На сустрэчы з чыноўнікамі і прадстаўнікамі забудоўшчыка мясцовыя жыхары вінавацілі прадстаўніка замоўцы і чыноўнікаў у маніпуляцыі фактамі і дакументамі ды заяўлялі, што будуць надалей змагацца супраць паркінга.

На сустрэчы з чыноўнікамі і прадстаўнікамі забудоўшчыка мясцовыя жыхары вінавацілі прадстаўніка замоўцы і чыноўнікаў у маніпуляцыі фактамі і дакументамі ды заяўлялі, што будуць надалей змагацца супраць паркінга

Намеснік старшыні Маскоўскага раёну Уладзімір Танкевіч паабяцаў, што будоўлю пакуль аднаўляць не будуць. Пытанне будзе абмеркаванае на вышэйшым узроўні і рашэнне будзе агучана на сустрэчы з жыхарамі, якая будзе арганізаваная адміністрацыяй раёну праз тыдзень.

Чарговая сустрэча з жыхарамі будзе арганізаваная адміністрацыяй раёну праз тыдзень

АЛ, фота аўтара/Belsat.eu

 

Стужка навінаў