Аб'яднаны штаб пра мітынг 6 жніўня: мы праводзім нашую імпрэзу там, дзе мы заявілі


Менгарвыканкам і ЦВК не рэагуюць на скаргі штабу кандыдаткі ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай на арганізацыю іншых мерапрыемстваў у парку Дружбы народаў, які адведзены для перадвыбарчай агітацыі.

Hавiны
Штаб Ціханоўскай склаў скаргу ў ЦВК на Менгарвыканкам
2020.08.04 13:00

«Наша пазіцыя пакуль застаецца такой жа: мы праводзім наша мерапрыемства там, дзе мы заявілі, пра што мы цалкам законна падалі апавяшчэнне ў Менгарвыканкам», – паведаміла БелаПАН прадстаўніца штабу Ганна Красуліна.

Паводле яе, пазіцыя яшчэ змяніцца.

Фота: «Белсат»

Красуліна адзначыла, што прадстаўнікі штабу спрабавалі абмеркаваць гэта пытанне з чыноўнікамі асабіста, прасілі аб сустрэчы, але адказу не атрымалі.

Hавiны
Мітынг Ціханоўскай у Менску пад пагрозай зрыву: улады запланавалі ў парку Дружбы народаў свой канцэрт
2020.08.03 22:23

Напрыканцы мінулага тыдня штаб Ціханоўскай абвесціў 6 жніўня адбудзецца новы мітынг у сталічным Парку Дружбы народаў. Акцыя мусіць распачацца а 17-й. Плануецца, што Святлану Ціханоўскую, Вераніку Цапкала і Марыю Калеснікаву падтрымаюць вядомыя гурты, сярод якіх «VOLSKI», «J:МОРС», «NIZKIZ», «TOR BAND», «КРАМА». Вядоўцамі мітынгу мусілі быць Каця Пытлева, Віталь Воднеў, Антон Мартыненка.

Святлана Ціханоўская разам з Веранікаю Цапкала і Марыяй Калеснікавай на мітынгу ў Менску 30 ліпеня.
Фота: «Белсат»

А 3 жніўня стала вядома, што ўлады Савецкага раёну Менску вырашылі 6 жніўня зладзіць у парку Дружбы народаў мерапрыемствы з нагоды чыгуначных войскаў. Але ў штабе Ціханоўскай нагадваюць, што адразу ж пасля рэгістрацыі кандыдатаў Святлана Ціханоўская падала заяўкі на пікеты ў тым ліку і на 6 жніўня. Сама акцыя з нагоды чыгуначных войскаў, на думку прадстаўнікоў кандыдата, не мае дачынення да агітацыі.

Саладуха і Гайдук

Як паведамляюць «Минск-Новости», святкаванне Дня чыгуначных войскаў пройдзе ў парку Дружбы народаў з 16:00 да 21:30.

Фота: Таня Капітонава / «Белсат»

У праграме паказальныя выступленні кінолагаў, інтэрактыўны стралковы цір, выстава чыгуначнай, аўтамабільнай і дарожнай тэхнікі, розныя конкурсы і спаборніцтвы для гасцей і інш. Будзе працаваць палявая кухня з салдацкай кашай.

Перад гасцямі выступяць ваенны аркестр 30-й асобнай чыгуначнай брыгады транспартных войскаў, заслужаны калектыў Беларусі Акадэмічнага ансамбля песні і танца Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, роты ганаровай варты Менскай ваеннай камендатуры, а таксама арт-групы «Беларусы», «Песняры», Жанет, Аляксандра Гайдук і Аляксандр Саладуха.

Рэпартаж
«Працуем бясплатна, кормяць бутэрбродамі». Паказваем мітынг Святланы Ціханоўскай знутры
2020.08.04 01:02

МГ belsat.eu

Стужка навінаў