Чыноўнікам зрабілі прышчэпкі ад грыпу. 40 % беларусаў збіраюцца вакцынаваць


Паводле Міністэрства аховы здароўя, масавая кампанія вакцынацыі ад грыпу пачалася 1 кастрычніка.

«Сёння да кампаніі падключыліся работнікі міністэрстваў і ведамстваў, дзяржаўных прадпрыемстваў ды арганізацыяў. Яшчэ да пачатку працоўнага дня прышчэпкі супраць грыпу атрымалі, у прыватнасці, супрацоўнікі Міністэрства аховы здароўя, Мінэканомікі, Мінлясгаса, Мінбудархітэктуры», – паведамляе прэс-служба Мінздароўя.

Сёлета плануецца вакцынаваць 40 % насельніцтва краіны. Сродкі на вакцынацыю будуць выдзяляцца з рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў. Для вакцынацыі будзе выкарыстоўвацца зарэгістраваная вакцына расейскай вытворчасці «Гриппол Плюс».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў