Чыноўнік: Менскае графіці «Чалавек без імя» стала метадычкай для студэнтаў


Які лёс чакае графіці, якое прызналі адным з лепшых у свеце і якое стала яблыкам разладу ў Менску?

«На гэтае графіці на самой справе значна больш станоўчых водгукаў, чым адмоўных. І пасля таго як у СМІ напісалі, што малюнак могуць зафарбаваць, мы атрымалі вялікую колькасць зваротаў з просьбай захаваць яго. Тое, што камусьці выява не спадабалася, – гэта нармальна. Варта ўлічваць, што графіці створанае мастаком, і толькі ён можа ўнесці змены. Хаця аўтарскае права і не афармлялася, мне здаецца, гэта карэктна і правільна», – заявіў намеснік кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёну Менску Ігар Жур.

Паводле яго, грэчаскі графіціст iNO зʼехаў з Беларусі, бо скончылася віза. Чыноўнік мяркуе, што лепш графіці «Чалавек без імя» абмяркоўваць у красавіку-траўні, калі iNO зноў прыедзе ў нашую краіну.

«Стрыт-арт зараз запатрабаваны ў многіх развітых краінах. У Лондане, напрыклад, існуе цэлы квартал з працамі вулічных мастакоў. І нам бы хацелася, каб гэтая ідэя атрымала працяг. Такія карціны не толькі сталі ўпрыгожаннем раёну, але своеасаблівым метадычным матэрыялам для архітэктурнага факультэта БНТУ», – лічыць Ігар Жмур.

НМ, belsat.eu, паводле «Менск-Навіны»

Стужка навінаў