Чым футбольныя фанаты так раздражняюць міліцыянтаў?


[vc_row][vc_column][vc_video link=”https://youtu.be/jZ5YR_yrcrg”][vc_column_text]Поўнае выданне «Маю права»

 Мінакі на вуліцах Менску дзеляцца думкамі з карэспандэнтамі «Маю права».

 Таксама ў праграме:

Заўзятары футболу і гістарычнай сімволікі ўвесь час знаходзяцца пад пільнай увагай праваахоўных органаў.

Старажытны лес у раёне Блакітных азёраў знікае хутчэй, чым расце трава.

Повадам для знішчэння запаветнай зоны стала будаўніцтва Астравецкай АЭС.

Дзяніс Анушка падчас урагану «Хаўер» трапіў у аварыю. У выніку здарэння ў хлопца пашкоджаны хрыбетнік і ён да гэтага часу не атрымаў страхавую кампенсацыю.

Настассю Навоеву, самотную маці дваіх дзяцей, суд Бабруйску прызнаў вінаватаю ў гвалце над міліцыянтам. Аднак, як кажуць сведкі і суседзі жанчыны, на гэты крок яна пайшла ад адчаю. Па рашэнню мясцовых органаў апекі, дачку і сына Настассі змясцілі ў прытулак, з-за таго што дзеці заставаліся без нагляду. Сын з дачкою былі сам-насам таму, што іх маці ў тры змены працавала на «Белшыне». Настассю пасля суда адпусцілі з-пад варты, але праблемы яшчэ не скончыліся. Бабруйскія чыноўнікі маюць намер пазбавіць яе бацькоўскіх правоў.[vc_row][vc_column][/vc_column][/vc_row]

Стужка навінаў