Чвэрць мільёна пратэстоўцаў у Празе патрабавалі адстаўкі прэм'ера


У Празе мітынгоўцы патрабуюць адстаўкі Андрэя Бабіша з пасады прэмʼер-міністра краіны. З такім патрабаваннем у сталіцы Чэхіі 16 лістапада на акцыю пратэсту выйшлі каля 250 тысячаў грамадзянаў краіны, піша DW.com.

Акцыя ў Празе, якую арганізаваў грамадскі рух «Мільён імгненняў для дэмакратыі», прайшла з нагоды 30-й гадавіны пачатку «аксамітнай рэвалюцыі». 17-лістапада 1989 года ўлады краіны жорстка разагналі мітынг студэнтаў, што прывяло да акцыяў пратэсту і руйнавання камуністычнага рэжыму.

Фота: Slavek Ruta / Zuma Press / Forum

Цяпер мітынгоўцы патрабуюць палітычных зменаў. На мітынгу прагучала, што калі прэмʼер-міністр краіны Андрэй Бабіш не сыдзе ў адстаўка да 31 снежня то акцыі пратэсту будуць будуць адбывацца на рэгулярнай аснове.

Андрэя Бабіша, які адначасова зʼяўляецца буйным прадпрымальнікам, абвінавачваюць у махлярстве. Абвінаваўцы лічаць, што прадпрымальнік атрымаў амаль 2 мільёны еўраў падманным шляхам. Сам мільярдэр называе закіды палітычна матываванымі. Крымінальная справа супраць чэшскага прэмʼера была спынена ў верасні 2019 года.

Hавiны
Чэхія абвінаваціла ГРУ і ФСБ у кібератаках на МЗС і Мінабароны
2018.12.03 20:15

СК belsat.eu

Стужка навінаў