ЧС па хакеі: зборная Беларусі зноў прайграла


Матч Францыя-Беларусь. Фота - REUTERS/Grigory Dukor

У другі дзень Чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі прайграла Францыі з лікам 2-6. Шайбы ў беларусаў забілі Паўловіч і Варабей.

Нагадаем, учора беларусы прайгралі шведам 0-5. Такім чынам, пасля двух гульняў у зборнай Беларусі нуль балаў – каманда займае апошняе месца ў групе А.

У другім матчы дня ў нашай групе зборная Швейцарыя была мацнейшая за каманду Аўстрыі – 3-2.

ІІ, belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары