Чортаў тузін. У Беларусі зноў даражэе бензін


У Беларусі ў нядзелю, 19 траўня, 13-ты раз з пачатку года вырастуць кошты на аўтамабільнае паліва. Пра гэта паведамілі ў канцэрне «Белнафтахім».

Hавiны
Нацбанк: у Беларусі паскорыўся рост цэнаў на бензін
2019.05.16 08:18

У канцэрне адзначылі, што станам на 17 траўня з пачатку кошт расейскай нафты для беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў вырас на 19,4 %, а раздробныя цэны на маторнае паліва – у сярэднім толькі на 7,8 %.

Таму, заявілі ў «Белнафтахіме», раздробныя кошты на аўтамабільнае паліва на АЗС Беларусі з 19 траўня павялічваюцца на 1 капейку.

Hавiны
Першыя ацэнкі стратаў Беларусі ад бруднай нафты з’явяцца 20 траўня
2019.05.18 17:02

Гэтак, 1 літр АІ-92-К5-Еўра будзе каштаваць 1 руб. 56 кап., АІ-95-К5-Еўра – 1 руб. 67 кап., АІ-98-К5-Еўра – 1 руб. 88 кап., дызельнага паліва – 1 руб. 67 кап.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў