Чорныя скрыні ўкраінскага «Боінга» расшыфруюць французы


Ратавальнікі працуюць на месцы авіякатастрофы ўкраінскага пасажырскага самалёта на поўдні Тэгерану. 8 студзеня 2020 года. Фота – Ahmad Halabisaz / Zuma Press / Forum

Прэзідэнты Украіны і Францыі дамовіліся, што расшыфроўкаю «чорных скрыняў» «боінга» МАУ, які збілі іранскія вайскоўцы ў небе над Тэгеранам, зоймуцца французскія авіяэксперты, падае прэсс-служба ўкраінскага лідара.

Уладзімір Зяленскі і Эмануэль Макрон дамовіліся аб прыцягненні французскіх спецыялістаў да расшыфроўцы «чорных скрыняў» збітага самалёта падчас тэлефоннае размовы ў суботу.

Эмануэль Макрон паабяцаў спрыяць усебаковаму расследаванні катастрофы і прыцягненню да адказнасці вінаватых у гэтым злачынстве.

Ён паведаміў, што Францыя ўжо дала старт фармальнай працэдуры пачатку адпаведнага расследавання ў Міжнароднай арганізацыі грамадзянскай авіяцыі.

Уладзімір Зяленскі падзякаваў Макрону за спачуванні ў сувязі з катастрофай самалёта ў Іране.

«Падтрыманне вашае дзяржавы вельмі важнае для нас у гэты трагічны час. Ўдзячны за гатовасць Францыі дапамагчы нам у правядзенні расследавання», – сказаў Зяленскі.

Прэзідэнты адзначылі, што ўсталяваць ісціну гэтак хутка стала магчымым дзякуючы працы ўкраінскіх экспертаў у Іране і падтрымання Украіны з боку міжнародных партнёраў.

Hавiны
Іран афіцыйна прызнаў, што вайскоўцы выпадкова збілі ўкраінскі самалёт
2020.01.11 09:06
  • Пасажырскі самалёт авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце.
  • Пасля аварыі Іран заяўляў, што абедзве чорныя скрыні самалёту пашкоджаныя.
  • 11 студзеня адказнасць за збіццё самалёту ўзяў на сябе Корпус вартаўнікоў ісламскай рэвалюцыі.

ДД belsat.eu

Стужка навінаў