Чорныя пачынаюць


Фатограф Чарльз Мур нарадзіўся і правёў усё жыццё ў Бірмінгеме, што ў Алабаме. Менавіта гэтае месца стала цэнтрам барацьбы чорнаскурых амерыканцаў за свае правы. Рубрыка «Паралакс». 

Шлях Мура ў фатаграфію не быў пакручасты: першая камера (Kodak Brownie) на дзень нараджэння ў дзяцінстве, фоташкола і, нарэшце, праца ў фотаагенцыі роднага мястэчка. На суседняй з ягоным офісам вуліцы месцілася царква, у якой напрыканцы 50-х гг. прамаўляў свае казанні Марцін Лютэр Кінг. Постаць маладога пастара прыцягне ўвагу фатографа і ён стане пільна сачыць за харызматычным лідэрам дыскрымінаваных афраамерыканцаў. 

Больш пра гісторыю фатаграфіі чытайце ў рубрыцы «Паралакс» у раздзеле «Аўтарскія праекты».

Дзяніс Дзюба для belsat.eu

Стужка навінаў