Чорны сцэнар: праз 6 тыдняў у свеце будзе 8 млн інфікаваных


2 красавіка 2020 год. Падрыхтаваныя на выпадак росту смерцяў ад COVID-19 магілы на могілках Sixmile у горадзе Антрым у Паўночнай Ірландыі.
Фота: Niall Carson / PA Images / Forum

Паводле coronavirussia.online, калі дынаміка росту заражэнняў каронавірусам у свеце захаваецца, то ў сярэдзіне траўня агульная колькасць выпадкаў інфікавання SARS-CoV-2 перавысіць 8 млн чалавек.

Аўтары прагнозу ўзялі для аналізу афіцыйна апублікаваныя дадзеныя і зрабілі мадэль на падставе закона размеркавання Гаўса. Атрымалася, што 17 траўня ў свеце будзе больш за 8 млн інфікаваных. Прагноз не прадугледжвае патэнцыйныя каранцінныя захады, якія могуць значна зменшыць колькасць заражэнняў.

Варта памятаць, што афіцыйная статыстыка па заражэннях каронавірусам – толькі вяршыня айсбергу.

Эпідэміёлаг Рафал Маставы з цэнтру біятэхналогіяў Ягелонскага ўніверсітэту мяркуе, што колькасць зарэгістраваных інфікаваных у Польшчы (2554) – гэта толькі 25-50 % ад сапраўднай лічбы людзей з SARS-CoV-2.

Па стане на 2 красавіка, паводле Універсітэту Джонса Хопкінса, у свеце 942 тыс інфікаваных.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў