«Чорны панядзелак» на нафтавым рынку. Што адбылося і што будзе далей – распавядаюць эксперты


На галоўныя пытанні «чорнага панядзелка» на нафтавым рынку адказваюць эксперты.

«Чорным панядзелкам» называюць эксперты па энергетыцы абвал цэн на нафту маркі «Brent» да 31 долара за барэль. У пачатку таргоў у панядзелак, 9 сакавіка, кошт нафты на азіяцкіх рынках абвалілася больш чым на 31%. У канцы лютага кошт «Brent» складаў каля 50 даляраў за барэль.

Што адбылося?

У мінулую пятніцу ў Вене расейская дэлегацыя на чале з міністрам энергетыкі Аляксандрам Новакам пакінула перамовы ў рамках АПЕК+ па скарачэнні здабычы «чорнага золата», якія ініцыявала Саўдаўская Аравія. З-за ўспышкі каронавіруса на сусветным рынку ўтварыўся лішак нафты. Эр-Рыяд прапанаваў план па скарачэнні здабычы нафты для таго, каб захаваць узровень коштаў на энергарынку.

Мнения
Степень повышенной хреноватости: в воздухе пахнет кризисом 2011 года
2020.03.09 14:23

Расея не толькі не падтрымала гэтую прапанову, але і выйшла з папярэдняга пагаднення, якое дазваляе кіраваць сусветнымі коштамі на нафту з 2016 года. Такім чынам з 1 красавіка ўсе абмежаванні вытворчасці нафты адмяняюцца і рынак можа пацярпець ад празмернасці нафты. Пасля выхаду Расеі з пагаднення Саўдаўская Аравія заявіла, што мае намер павялічыць здабычу нафты да канца года да 12 млн барэляў у содні і паабяцала кліентам 20-працэнтныя зніжкі. На гэтую заяву адрэагаваў рынак.

У прэсе з’явілася меркаванне, што сваю заяву Саўдаўская Аравія зрабіла для таго, каб прымусіць Расею вярнуцца да перамоваў.

«Але з Расеяй, тым больш з пуцінскай, такім тонам і такімі манерамі наўрад ці можна дасягнуць такіх вынікаў», – адзначыў эксперт Ільхам Шабан, кіраўнік незалежнага Цэнтру нафтавых даследаванняў Азербайджана.

Новости
«Главное – что будет с нефтью». Будет ли обесцениваться белорусский рубль вслед за российским?
2020.03.09 10:44

Новая картэльная змова немагчымая лічыць расейскі фінансіст Арцём Тарчынскі, паколькі расейская дэлегацыя не вернецца за стол перамоваў.

«У гэтых хлопцаў прынцып «па жыцці назад не здаваць». Мне здаецца, яны будуць спрабаваць гуляць у гэтую вар’яцкую гульню, у якой ахвярамі, на жаль, будуць не яны, а ўсе грамадзяне Расеі», – дадаў ён.

Як падкрэслівае эксперт, не выключана, што Саўдаўская Аравія вырашыла наагул прадаць усе свае запасы »чорнага золата«.

«Прагнозы нафтавых мэйджараў указваюць на тое, што нафтавае стагоддзе сканчаецца і нафта зойме тое ж месца, якое сёння займае вугаль», – адзначыў Тарчынскі.

Фота: Viktor Drachev/TASS/Forum

Чаму Расея выйшла з пагаднення з АПЕК?

«Для Расеі здзелка з АПЕК+ была пазбаўленая сэнсу», – заявіў прэс-сакратар Раснафты Міхаіл Лявонцьеў пасля таго, як расейская дэлегацыя пакінула перамовы. На яго думку, саступаючы ўласныя рынкі, Масква толькі «расчышчала месца» для амерыканскай сланцавай нафты, здабыча якой выгадная пры высокіх цэнах. Па дадзеных Bloomberg, адмова ад скарачэння здабычы пралабіяваў кіраўнік Раснафты Ігар Сечын. Ён нібыта пераканаў Уладзіміра Пуціна разарваць дамову. Расея разумела, якія наступствы могуць быць, і пайшла на абвал сусветных коштаў на нафту свядома.

Новости
Мировые цены на нефть обвалились. Подорожает ли завтра в Беларуси бензин?
2020.03.07 08:56

Такую пазіцыю Масквы Арцём Тарчынскі назваў «стрэлам у нагу», паколькі мэта – абваліць амерыканскі рынак сланцавай нафты – не будзе дасягнутая.

«Амерыканскі рынак сланцавай нафты вельмі гнуткі. Кампаніі могуць разарыцца, але яны не будуць выглядаць як савецкі недабуд. У выпадку банкруцтва амерыканскіх кампаніяў свідравыя будуць замарожаныя, банк забярэ «жалеза» і прадасць за 10% інвестарам, якія будуць упэўненыя, што праз два гады сітуацыя стабілізуецца. І як толькі кошт паднімецца вышэй за 40 долараў за барэль – рынак пачне працаваць», – адзначыў ён.

Што будзе адбывацца на сусветным рынку нафты далей?

Кіраўнік незалежнага Цэнтру нафтавых даследаванняў Азербайджана Ільхам Шабан называе тое, што адбываецца з цэнамі на нафту, шокам, ад якога рынак паволі прыйдзе ў сябе. Кіраўнік глабальнай практыкі KPMG Антон Вусаў аптымістычна глядзіць на далейшыя развіццё сітуацыі.

«Пры цане 30 долараў за барэль і ніжэй шэраг сусветных вытворцаў нафты, у тым ліку амерыканцы, будуць цярпець страты. Я не думаю, што такі кошт пратрымаецца доўга. У бліжэйшыя паўгады цэны на нафту ўсталююцца на ўзроўні 35-40 долараў за барэль. А далей рынак рэбалансуе да бягучых лічбаў ці хаця б да калідора 50-60 долараў», – сказаў ён.

Объектив
Лукашенко рассказал, почему вызвал ответственных за нефть в выходной
2020.03.07 21:54

Пры гэтым эксперт лічыць, што расейскія кампаніі не будуць павялічваць здабычу нафты, бо рэнтабельнасць закансерваваных магутнасцяў ніжэй, чым калі яны працуюць. «Пры нізкай цане павелічэнне здабычы любым коштам немэтазгоднае», – адзначыў эксперт.

Ёсць і больш радыкальнае меркаванне

Прэзідэнт Цэнтру глабалістыкі «Стратэгія ХХІ» ва Украіне Міхаіл Ганчар лічыць, што ў сітуацыі, якая склалася, Расея можа развязаць вайну ў зоне Персідскага заліву.

«На самой справе гэтыя спробы Расея сумесна з Іранам намагаюцца ўвасобіць у жыццё ўжо на працягу некалькіх гадоў – і беспаспяхова. Падзеі 14 верасня 2019 года паказалі бесперспектыўнасць падобнага сцэнара, нават калі дасягнуты пэўны поспех – «высеклі» палову саудаўскага экспарту. Але гэтага хапіла на некалькі тыдняў эфекту цэнавага ўсплёску. Для таго, каб атрымаць больш устойлівы эфект, патрабуецца прымяненне тактычнай ядравай зброі, на што Крэмль пры ўсёй яго бязбашанасці, наўрад ці адважыцца», – напісаў эксперт на сваёй старонцы ў Facebook.

Даведка. Нафтавыя аб’екты Saudi Aramco 14 верасня 2019 года атакавалі 25 крылатых ракет і беспілотнікаў. Адказнасць за напад узялі на сябе еменскія паўстанцы-хусіты, але ЗША ўсумніліся ў гэтым і абвінавацілі ў нападах Іран. Тэгеран гэтыя абвінавачванні адхіліў. Пасля гэтага Саўдаўская Аравія скараціла здабычу больш чым удвая.

ДШ/ІР, belsat.eu

Стужка навінаў