«Чорная субота» у Парыжы


Дзясяткі музеяў, крамы, гандлёвыя цэнтры ў Парыжы зачыненыя ў сувязі з пратэстамі «жоўтых камізэлек». У сталіцы Францыі ўведзеныя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі.

Зачыненыя для наведнікаў Луўр, галерэя Орсе, цэнтр Пампіду, музей Радэна, часова не прымае турыстаў нават Эйфелевая вежа. Праз мітынгі пратэстоўцаў адмененыя некалькі канцэртаў і спартовых мерапрыемстваў, у тым ліку чатыры матчы французскай футбольнай Лігі 1, а таксама вялікі канцэрт на плошчы Згоды, які павінен быў адбыцца 8 і 9 снежня ў межах традыцыйнай дабрачыннай акцыі «Тэлетон», прысвечанай збору сродкаў на барацьбу са спадчыннымі нейрамускулярнымі захворваннямі. Акрамя таго, адмененыя ці замененыя цэлы шэраг аўтобусных маршрутаў, а таксама зачыненыя дзясяткі станцыяў метро.

Фота
На пратэстах у Парыжы затрымалі 700 чалавек
2018.12.08 16:02
Масавыя акцыі пратэсту адбываюцца ў Францыі з 17 лістапада. Актывісты руху «жоўтых камізэлек» выступаюць супраць росту коштаў на аўтамабільнае паліва, павелічэння падаткаў і дарагі ўзровень жыцця. Нягледзячы на саступкі па частцы падаткаў і росту мінімальнага ўзроўню заробкаў, пратэсты працягваюцца.

Асноўныя групы мітынгоўцаў пачалі збірацца паблізу Елісейскіх палёў. Тут сцягнутыя сілы паліцыі, вадамёты. Упершыню за апошнія 13 гадоў на вуліцах гораду выведзеныя паліцэйскія бронемашыны.

Як сведчыць тэлеканал CNews, маніфестанты настроены адносна спакойна, але ў той жа час відавочна, што напружанасць хутка нарастае. Паліцыі не ўдалося ўтрымаць маніфестантаў на адлегласці ад свайго кардона, які знаходзіцца на плошчы Рондпуэн, у цэнтральнай частцы Елісейскіх палёў. Пратэстоўцы выкрыкваюць антыўрадавыя лозунгі, патрабуюць ад паліцыі прапусціць іх да плошчы Згоды.

Паліцыя на Елісейскіх палях ужо правяла першыя затрыманні некалькіх агрэсіўных асобаў.

Hавiны
Трыумфальная арка ў агні. У цэнтры Парыжу з’явіліся барыкады. ШМАТ ФОТА
2018.11.24 17:16

СК, belsat.eu

Стужка навінаў