«Чорная скрыня» расейскага Су-24 аказалася непрыдатнай для расшыфроўкі


[vc_row][vc_column][vc_single_image image=”69235″ img_size=”large”][vc_column_text]Паводле афіцыйнае версіі расейскіх вайскоўцаў, бартавы самапісец бамбардзіроўшчыка, які быў збіты Турцяй, мае значныя пашкоджанні.

Намеснік кіраўніка службы бяспекі палётаў авіяцыі Ўзброеных сілаў Расеі Сяргей Байнэтаў на сённяшняй прэс-канферэнцыі заявіў, што «чорная скрыня» пашкоджаная і, магчыма, атрымаецца расшыфраваць дадзеныя толькі з адной з 16 мікрасхем. Для гэтага прыйдзецца прыцягваць спецыялістаў з спецыялізаваных навукова-даследчых інстытутаў.

Пра тое, што бартавы рэгістратар атрымаў пашкоджанні, паведамлялася і раней. Байнэтаў абвясціў, што на бартавым самапісцаў прысутнічае пранікальнае адтуліна ва ўнутраным кантэйнеры, дзе знаходзяцца мікрасхемы.

Расейскі Су-24, які ўдзельнічаў у аперацыі ў Сірыі, быў збіты турэцкім знішчальнікам 24 лістапада. Турцыя сцвярджае, што самалёт парушыў яе паветраную прастору. Расея, у сваю чаргу, настойвае на тым, што Су-24 быў у небе Сірыі.

Пасля здарэння Расея ўвяла ў дачыненні да Турцыі санкцыі: напрыклад, забараніла з 1 студзеня імпарт некаторых катэгорый турэцкіх прадуктаў.

ДД, belsat.eu

Стужка навінаў