Чэшскі трэнер распавёў пра бізнес-сувязі Віктара Лукашэнкі


Чэшскі адмысловец Марцэл Лічка, які прывёў футбольны клуб «Дынама» (Берасце) да перамогі ў чэмпіянаце Беларусі, распавёў у інтэрв’ю lidovky.cz пра сувязі Аляксандра Зайцава, уладальніка каманды, з сям’ёю Лукашэнкі.

Паводле трэнера, Зайцаў «вельмі блізкі да Віктара Лукашэнкі, сына беларускага прэзідэнта».

Hавiны
З «гарэлкай ад прэзідэнта». Віктар Лукашэнка асабіста павіншаваў берасцейскае «Дынама»
2019.11.25 07:33

«Яны, напэўна, маюць нейкія справы разам. Магчыма, ён вельмі паспяховы ў тым, што робіць. Яго бізнес распаўсюджваецца на Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Кітай і іншыя краіны», – заявіў адмысловец.

Ён таксама распавёў пра супрацу «Дынама» з аргентынскім футбалістам Д’егам Марадонам, які быў прэзентаваны як кіраўнік клубу.

Hавiны
Аляксандр і Віктар Лукашэнкі сустрэліся з кіраўніком арабскай кампаніі «Emaar Properties»
2019.11.21 11:18

«Ён быў як ганаровы прэзідэнт, але прыязджаў да нас толькі раз – на паўтара дня. Гэта быў больш маркетынгавы піяр-ход, але клуб у футбольных падзеях стаў жудасна прыкметны. Раптам да нас прыйшлі сотні паведамленняў, шмат людзей з Чэхіі, Польшчы, Францыі мне патэлефанавалі і спыталі, што адбываецца, што Марадона звар’яцеў, што ён едзе ў Беларусь», – сказаў Лічка.

Hавiны
Стала вядома, чаму Д’ега Марадона не вярнуўся ў Беларусь
2019.11.28 09:12

У пачатку 2018 года Марцэл Лічка быў запрошаны ў якасці асістэнта трэнера ў «Дынама» (Берасце). Летам таго ж года ён застаўся выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера да канца сезону, а ў сезоне 2019 года быў прызначаны галоўным трэнерам. Пад яго кіраўніцтвам каманда заваявала Суперкубак Беларусі і ўпершыню стала чэмпіёнам краіны. Але клуб вырашыў не працягваць кантракт з чэшскім спецыялістам на наступны сезон.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў