Чэмпіёнка Беларусі па кікбоксінгу і муай-тай Наста Калашнікава аштрафаваная на 30 базавых


Яе прызналі вінаватай у правапарушэнні паводле артыкулу 23.34 КаАП.

Насту затрымалі ўчора ля ст.м. «Пушкінская» пасля таго, як яна ўсклала кветкі на месца забойства Аляксандра Тарайкоўскага.

Наста – фельчарка выязной брыгады хуткай дапамогі, шматразовая чэмпіёнка і прызёрка чэмпіянату Беларусі ў тайскім боксе і кікбоксінгу, прызёрка міжнародных турніраў.

ІК, belsat.eu

Стужка навінаў