Чэмпіёна Еўропы з Расеі дыскваліфікавалі за допінг


Аляксандр Шустаў.
Фота: worldathletics.org

Усерасейская федэрацыя лёгкай атлетыкі паведаміла пра дыскваліфікацыю чэмпіёна Еўропы.

Паводле рашэння Міжнароднага спартыўнага арбітражнага суду спартсмен Аляксандр Шустаў (скачкі ў вышыню) прызнаны вінаватым у парушэнні антыдопінгавых правілаў Сусветнай лёгкаатлетычнай асацыяцыі.

Спартсмена дыскваліфікавалі на 4 гады – з 5 чэрвеня 2020 года па 4 чэрвеня 2024-га. Ануляваныя ягоныя вынікі з 8 ліпеня 2013-га па 7 ліпеня 2017-га.

Hавiны
Расея можа страціць першае месца ў камандным заліку Алімпіяды ў Сочы
2020.02.15 11:39

Аляксандр Шустаў заваяваў золата і бронзу чэмпіянатаў Еўропы ў 2010 і 2011 гадах адпаведна.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў