У Даніі працягваецца чэмпіянат свету па хакеі.
Сёння беларуская каманда правядзе свой пяты матч, супраць чэхаў. Гульня пройдзе а 21:15 на капенгагенскай «Royal Arena».
У першых чатырох гульнях Беларусь цярпела паразы. Становішча камандаў у групе «А»:
1) Швецыя – 12 пунктаў (4 гульні)
2) Расея – 10 (4)
3) Швейцарыя – 9 (4)
4) Славакія – 7 (4)
5) Чэхія – 6 (4)
6) Францыя – 3 (4)
7) Аўстрыя – 1 (4)
8) Беларусь – 0 (4)
Каманда, якая зойме апошняе месца, пакіне элітны дывізіён (гэта не распаўсюджваецца на Славакію, якая захавае месцы ў элітным дывізіёне, як краіна-гаспадар наступнага першынства свету).
НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў «Вконтакте» Беларускай федэрацыі хакею