Чэмпіянат свету па хакеі: Беларусь гуляе «матч жыцця» з Аўстрыяй за месца ў эліце


У матчы з аўстрыйцамі вырашыцца, ці застанецца беларуская хакейная зборная ў элітным дывізіёне.

Ва ўчорашнім матчы Беларусь з лікам 0:3 прайграла Чэхіі. Гэта ўжо пятая запар параза нашай каманды на першынстве свету, што праходзіць у Даніі.

Сёння а 17:15 на капенгагенскай «Royal Arena» сустрэнуцца паміж сабой Аўстрыя і Беларусь – каманды, якія займаюць адпаведна апошняе і перадапошняе месцы ў групе «А» (агулам у групе восем зборных).

Згодна з рэгламентам, зборная, якая займае апошняе месца ў групе, пакідае элітны дывізіён. На дадзены момант турнірная табліца групы «А» выглядае наступным чынам:

1) Швецыя – 12 пунктаў (4 матчы)

2) Расея – 10 (4)

3) Чэхія – 9 (5)

4) Швейцарыя – 9 (4)

5) Славакія – 7 (4)

6) Францыя – 6 (5)

7) Аўстрыя – 1 (5)

8) Беларусь – 0 (5)

НМ, belsat.eu, фотаздымак са старонкі ў «Вконтакте» Беларускай федэрацыі хакею

Стужка навінаў