Чэкі – не папера, а лямпачкі – не шкло. Як правільна сартаваць смецце?


Сметніцы ў Менску.
Фота: НГ, belsat.eu

У Беларусі за 2018 год сабралі на перапрацоўванне 714 300 т другасных матэрыяльных рэсурсаў: адходаў паперы, кардону, шкла, пластыку і іншага. Для параўнання, за 2017 год было сабрана 653 800 т, за 2016-ы – 599 500 т. Але шмат гэта ці мала? І як зрабіць, каб адходаў перапрацоўвалася больш? Пра гэта карэспандэнты «Белсату» паразмаўлялі з працаўніцай Цэнтру экалагічных рашэнняў Наталляй Блышчык.

Добра, але мала

Як адзначыла Наталляй Блышчык, Беларусі трэба прынамсі ў два разы павялічыць працэнт перапрацоўкі смецця, каб наблізіцца да еўрапейскіх параметраў. Адсутнічае ў нашай краіне і асобны збор арганічных адходаў.

Ну думку суразмоўцы, неабходна таксама павышаць інфармаванасць і зацікаўленасць грамадзянаў у раздзельным зборы смецця, «каб ужо ля крыніцы людзі падзялілі чыстую сыравіну, якую можна перапрацаваць, ад брудных адходаў, якія перашкаджаюць перапрацоўцы». Таксама трэба палепшыць і пазнавальнасць кантэйнерных пляцовак і саміх кантэйнераў, лагістыку збору.

Але агулам беларуская сітуацыя ў галіне перапрацоўкі адпавядае сусветнай практыцы, і на перапрацоўку ідзе «стандартны набор палімераў, адходаў паперы, шкла».

«Што датычыць спісу, які не перапрацоўваецца, дык ён такі ж, як і ў іншых краінах. Адзіная розніца ў тым, што ёсць лакальныя праекты, якія не распаўсюджаныя на ўсю краіну. Напрыклад, ініцыятыва перапрацоўкі зубных шчотак. Ёсць ініцыятыва перапрацоўкі недакуркаў. Але гэта лакальныя праекты, закліканыя вырашыць праблемы ў канкрэтнай кропцы, напрыклад, на беразе мора на нейкім пляжным курорце», – заявіла экспертка.

Розніца паміж Беларуссю і іншымі краінамі таксама ў тым, што тыя адходы, якія не перапрацоўваюцца, у Беларусі змяшчаюць у захаваннях, а ў еўрапейскіх краінах і Амерыцы неперапрацаваны пластык накіроўваюць на спальванне.

Кантэйнеры ў адну кучу не звальваюць

Суразмоўца аспрэчыла меркаванне пра тое, што нягледзячы на раздзельны збор смецця ў кантэйнерах адходы ўсё адно пасля скідваюць у адну кучу. Паводле яе, кантэйнеры для раздзельнага збору смецця, якія зараз стаяць у гарадах, вывозяцца паводле асобнага графіку і накіроўваюцца строга на сарціроўку.

Сметніца для пластыку, у якую дворнікі закідалі смецце.
Фота: НГ, belsat.eu

«Перавозчыкам нявыгадна везці ўсё на палігон, бо сарціровачным станцыям дзяржаўнай праграмай даводзіцца адсотак выцягвання другаснай сыравіны. Ім ставяцца ліміты, што ў гэты год яны абавязкова мусяць сабраць столькі пластыку, столькі макулатуры, столькі шкла. Таму ў інтарэсах гэтых сарціровачных станцыяў як мага больш адабраць другасных рэсурсаў, бо інакш іх чакаюць пакаранні», – заявіла Наталля Блышчык.

Больш за тое, адзначыла яна, частку бруднага смецця таксама вязуць на сарціровачную станцыю, каб яшчэ і адтуль нешта выбраць.

Аб’ектыў
У вёсцы Зарэчча камуналку можна аплаціць пластыкавымі бутэлькамі і макулатурай
2018.05.18 17:54

Разам з тым экспертка прызнала, што дворнікі часам могуць парушаць правілы абыходжання з адходамі і выкарыстоўваць кантэйнеры не паводле прызначэння. У такіх выпадках Наталля Блышчык раіць фатаграфаваць гэта і дасылаць на 115.бел.

Як жа правільна збіраць смецце?

Таксама прапануем вашай увазе невялікі гайд адносна таго, якое смецце і куды варта складваць, а куды не.

Сметніцы для паперы і кардону.
Фота: НГ, belsat.eu

Кантэйнеры для паперы

Важна! Спачатку варта выдаліць сашчэпкі, клямары, клейкія і пластыкавыя ўстаўкі, спружыны

Трэба Нельга
старыя дакументы

чарнавікі

каляровая папера

папера для нататак

канверты

паштоўкі

календары

штодзённікі

нататнікі для запісу

сшыткі

скетчбукі

альбомы

газеты

часопісы

скрынкі ад цукерак

чыстая папяровая ўпакоўка

ўпаковачны кардон

кардонныя кантэйнеры для яек

папяровыя пакеты

скрынкі ад касметыкі

брудныя скрынкі ад піцы

аднаразовая папяровая посуд

факсы

чэкі

фатаграфіі на фотапаперы

сурвэткі

туалетная папера

папяровыя ручнікі

папера, пакрытая плёнкай, металічным пластом

упакоўкі ад сокаў і малака

пергамент і пергаментная папера

Сметніца для пластыку.
Фота: НГ, belsat.eu

Кантэйнеры для пластыку

Важна! З розных ёмістасцяў спачачтку выдаліць рэшткі змесціва. Мыць неабавязкова! Вечка і этыкеткі здымаць не трэба. Пакеты таксама не павінны быць забруджаныя рэшткамі ежы.

Трэба Нельга
пакеты ад малака

бутэлькі ад алею, ад напояў, малака

упакоўкі ад яек з маркіроўкай «1»

пластыкавыя вечкі

бутэлькі ад шампуняў, вадкага мыла, геляў для душу, бытавой хіміі, мыйных сродкаў

пакеты з ручкамі, пакеты-майкі

фасовачныя пакеты

плёнка ад цяпліц

упаковачная плёнка

пластыкавыя ўпакоўкі

пластыкавыя вёдры, каністры, тазы

упакоўкі ад сокаў, малака, кансерваў

алюмініевыя банкі

аднаразовы посуд

слоічкі ад смятаны і ёгуртаў

латкі ад яек

зубныя шчоткі

пампэрсы

пракладкі

тампоны

цюбікі ад зубной пасты, крэмаў

мяккая ўпакоўка ад маянэзу, кетчупу

абгорткі ад цукерак, батончыкаў і чыпсаў

фальга

СD-дыскі

магнітафонныя касеты

дэкаратыўная касметыка

фасовачныя пакеты з рэшткамі ежы, моцна забруджаныя пакеты

Сметніца для шкла.
Фота: НГ, belsat.eu

Кантэйнеры для шкла

Важна! З розных ёмістасцяў спачачтку выдаліць рэшткі змесціва. Вечка і этыкеткі здымаць не трэба.

Трэба Нельга
бутэлькі ад напояў, піва, віна, шампанскага і моцнага алкаголю

шкляныя слоікі ад сокаў, закатак, дзіцячага харчавання

слоічкі ад лекаў

аконнае і мэблевае шкло

лямпачкі

люстэркі

шкляны посуд

крышталь

кераміка і парцэляна

У агульнае смецце варта складваць:

  • арганічныя адходы (калі ўдома няма кампосцера)
  • чэкі
  • выкарыстаныя шпалеры
  • фасовачныя пакеты з рэшткамі ежы і моцна забруджаныя пакеты
  • камбінаваныя ўпакоўкі
  • флоў-пакі (ад шакаладак, крупаў, марозіва і г.д.)
  • аднаразовы посуд, трубачкі і кантэйнеры для ежы
  • папера, пакрытая плёнкай ці металічным пластом
  • цацкі з электроннымі элементамі
  • пампэрсы
  • зламаныя дзіцячыя цацкі
  • упакоўка ад глазураваных сыркоў, кетчупу, маянэзу і чыпсаў
  • слоічкі ад смятаны і ёгурту
  • цюбік ад зубной пасты
  • цыгарэтныя недакуркі
  • зубныя шчоткі
  • канцылярскія прыналежнасці
  • сурвэткі

А шкодныя рэчывы?

Што датычыць шкодных рэчываў, то для іх варта шукаць асобныя месцы.

Гэтак, батарэйкі і акумулятары неабходна выкідаць у адмысловыя кантэйнеры ў крамах і іншых месцах.

Адходы з ртуццю (градуснікі, ртутныя лямпы, танометры і іншыя прылады) трэба таксама здаваць у адмысловыя кантэйнеры ў буйных крамах і месцах продажу. Пры гэтым яны не павінны быць пашкоджаныя.

Электроніку і бытавую тэхніку, у тым ліку цацкі з электроннымі элементамі, можна здаць у прыёмныя пункты або замовіць вываз з дому. Таксама адмысловыя кантэйнеры для дробнай электронікі могуць знаходзіцца ў буйных крамах тэхнікі.

Лекі неабходна здаваць у кантэйнер для лекаў у фае 40-й паліклінікі Менску, што знаходзіцца на вуліцы Люцынская, 3. Папярэдне неабходна вызваліць лекі ад папяровых і кардонных упаковак, каб у кантэйнер патрапілі толькі блістары з таблеткамі, ампулы і невялікія цюбікі.

Аўтамабільныя адходы (аліва, шыны, акумулятары) можна пакідаць на пляцоўках для буйнагабарытных адходаў. Таксама адрасы пунктаў прыёму пазначаныя на greenmap.by.

Аб’ектыў
Спальваць смецце будуць пад самым Менскам
2019.01.23 20:41

МГ, фота НГ belsat.eu

Стужка навінаў