Чэхія цалкам закрывае межы з 16 сакавіка


Урад Чэхіі ўводзіць поўную забарону на ўезд замежнікаў, а таксама на выезд сваіх грамадзянаў з краіны. Пра гэта абвясціў міністр унутраных справаў Чэхіі Ян Гамачак, піша мясцовае выданне «Prague Morning».

«Апоўначы на ​​панядзелак [16 сакавіка] мы забараняем усім замежнікам уязджаць у Чэшскую Рэспубліку і ў той жа час забараняем усім грамадзянам Чэхіі пакідаць чэшскую тэрыторыю», – паведаміў Гамачак.

Па стане на 13 сакавіка ў Чэхіі выявілі 117 выпадкаў інфікавання каронавірусам.

13 сакавіка суседняя з Чэхіяй Славакія праз каронавірус абмежавала ўезд на сваю тэрыторыю. Уезд дазволены толькі славакам і тым, хто мае від на жыхарства.

Hавiны
Надзвычайнае становішча ў Еўропе: закрываюць школы, ВНУ, кавярні і рэстарацыі
2020.03.13 08:35

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў