Чатыры гады таму загінуў Міхаіл Жызнеўскі. Глядзіце дакументальны фільм «Белсату»


Ва Украіне адзначаюць Дзень памяці Нябеснай сотні. Чатыры гады таму ў гэты дзень падчас гвалтоўнага разгону мірнага пратэсту сілавікамі загінулі беларус Міхаіл Жызнеўскі і армянін Сяргей Нігаян.

Куля снайпера абарвала жыццё беларуса 22 студзеня 2014 года. Міхаіл Жызнеўскі не дажыў 4 дні да свайго 26-годдзя, ён стаў другой ахвярай, забітай на Еўрамайдане ў Кіеве.

21 лістапада 2013 года тагачасны прэзідэнт Украіны Віктар Януковіч вырашыў усталяваць больш шчыльныя сувязі з Расеяй і заявіў пра адмову ад падпісання гандлёвага пагаднення з Еўразвязам. Гэтае рашэнне выклікала масавыя сацыяльныя пратэсты. Майдан Незалежнасці ў Кіеве стаў галоўнай пляцоўкай барацьбы дэманстрантаў і сілавікоў.

Летась Пятро Парашэнка пасмяротна ўзнагародзіў Міхаіла Жызнеўскага Ордэнам Герояў Нябеснай Сотні, а ў лютым 2016-га ўкраінскі ўрад прызначыў пажыццёвую стыпендыю ягоным бацькам.

У Кіеве на вуліцы Грушэўскага ў лістападзе 2014 года адкрылі мемарыял Міхаілу Жызнеўскаму. У Беларусі ягоная магіла неаднаразова падвяргалася актам вандалізму.

Глядзіце дакументальны фільм «Белсату» «Жызнеўскі. Воін святла».

ДР belsat.eu

Стужка навінаў