Пацярпелых праз абвал даху коўзанкі ў Гомлі выпісалі са шпіталю


Як паведамілі БелТА ва ўпраўленні аховы здароўя Гомельскага аблвыканкама, чацвёра пацярпелых сёння былі выпісаныя дадому.

Усім пацярпелым аказаная медычная дапамога. Пасля агляду чацвёра з іх, у тым ліку і дзеці, адпушчаныя з лякарні.

Адно дзіця, якое атрымала тупую траўма вачэй, накіраванае на кансультацыю да афтальмолага. На дадзены момант яно таксама выпісанае дадому.

Нагадаем, увечары 10 сакавіка ў Гомлі пад цяжарам снегу абваліўся дах лядовай коўзанкі.

Цяпер коўзанка закрытая для праверкі бяспекі.

КА, belsat.eu

Стужка навінаў