Дзяржаўныя медыі не лічаць стаўбцоўскую трагедыю важнай навіной


Для некаторых газет напад школьніка з нажом на настаўніцу і вучняў не стаў навіною дня.

11 лютага ў сярэдняй школе № 2 у Стоўбцах адзін з вучняў 11 класа зарэзаў настаўніцу і аднаго з вучняў ды параніў яшчэ дваіх школьнікаў.

Навіна пра гэта патрапіла на галоўныя старонкі не толькі ўсіх незалежных беларускіх, але таксама балтыйскіх і расейскіх выданняў.

Частка беларускіх дзяржаўных медыяў, аднак, не палічыла гэта важнай падзеяй.

Вось так выглядае галоўная інтэрнэт-старонка газеты «Беларусь сегодня». Навіна дня – выказванні Лукашэнкі з мінулай суботы
Газета «Звязда» апублікавала інфармацыю са Стоўбцаў на галоўнай старонцы, але галоўнай навіной яна ўсё роўна не стала. Больш важным аказаўся сімпозіум літаратараў
БелТА лічыць галоўнай навіной дня пазаўчарашнюю інфармацыю аб перамозе Лукашэнкі на «Менскай лыжні»

ДД

Стужка навінаў