Час паставіць кропкі над «І»


У двухбаковых стасунках шмат праблемаў і пытанняў, але надышоў час паставіць усе крокі над «І». У Сочы распачынаючы перамовы Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін выказалі спадзяванне, што да канца году вырашаць усе спрэчныя пытанні.

Прэс-сакратар прэзідэнта Расеі Дзмітрый Пяскоў, каментуючы перамовы Пуціна і Лукашэнкі, спрагназаваў, што яны будуць працяглымі і насычанымі, паведамляе НТВ.

Мы дамовіліся, што сустрэнемся ў больш шырокім складзе, тым больш што ва ўрадзе Беларусі адбыліся змены, таму нам неабходна дадаткова абмеркаваць некаторыя пытанні. Зусім нядаўна ўзнікала шмат спрэчак у галіне сельскай гаспадаркі, па энергетычных пытання, – сказаў Уладзімір Пуцін.

Лукашэнка, у сваю чаргу, выказаў упэўненасць, што бакі змогуць вырашыць усе праблемы да канца бягучага года.

Я ўпэўнены, што да канца году мы развяжам практычна ўсе пытанні. Магчыма, яны не такія складаныя, хоць з фінансавага пункту погляду некаторыя істотныя, паколькі завязаныя на вялізныя фінансавыя патокі, – лічыць Аляксандр Лукашэнка.

СК, belsat.eu

Стужка навінаў