Чароўныя шары запалілі ў Горадні. Фотарэпартаж


Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў

Калі насталі прыцемкі, на некаторы час парк Жылібера ў Горадні пераўтварыўся ў казачную прастору. Жыхары гораду па ініцыятыве арт-праекту «Разам запальваем» запалілі ў парку дзясяткі чароўных шарыкаў з каляровымі дыёдамі.

Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў

У Горадню арганізатары Арт-праекту «Разам запальваем» прыехалі з Санкт-Пецярбургу. Праект ідзе ад красавіка па кастрычнік. За гэты час моладзь наведае 300 гарадоў у Беларусі і Расеі, ад Горадні да Уладзівастока. На дадзены момант «Разам запальваем» наведалі каля 40 гарадоў.

Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў

«Мы проста арганізоўваем фестывалі з вольным уваходам для ўсіх жыхароў, каб яны маглі прыйсці ў сумны суботні вечар на вуліцу, паглядзець на мясцовых артыстаў, добра правесці час. Людзям вельмі падабаецца. Гэта проста нешта новае і цікавае. Зараз у нас шарыкі з дыёдамі на батарэйках, якія можна замяніць. Гэта шар не з геліем, а проста з паветрам, таму яго можна зноў надзьмуць. Калі дыёд паблякне, можна будзе проста памяняць батарэйкі. Гэта такая даўгавечная рэч, якая будзе радаваць вельмі доўга», – кажа рэгіянальны мэнэджэр-арганізатар Таццяна Цюцюцнік.

Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/Белсат

Арганізатары «Разам запальваем» вельмі актыўна сочаць за навінкамі сусветных фестываляў. Акрамя чароўных шарыкаў, яны арганізуюць фестывалі водных ліхтарыкаў і вясновых фарбаў.

Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў

У той жа час эколагі не ўхваляюць такія шарыкі, бо яны аказваюць дрэнны ўплыў на экалогію. Зрэшты, як і звычайныя балонікі. Ад балонікаў, якія надзьмутыя геліем, паміраюць птушкі і жывёлы, забруджваецца навакольнае асяроддзе. У некаторых краінах нават забаронена масава выпускаць балонікі ў паветра. Каб паменшыць дрэнны ўплыў на прыроду, трэба не дапускаць, каб паветраны шарык зляцеў у паветра. Таксама вельмі важна правільна яго ўтылізаваць.

Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў
Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў
Фестываль чароўных шароў у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў

ПВ, belsat.eu

Стужка навінаў