Жыхары Францыі размятаюць «выпуск ацалелых» часопіса «Charlie Hebdo», наклад якога замест звыклых 60 тысячаў вырас да 3 мільёнаў.
Напярэдадні тэракту ў рэдакцыі «Charlie Hebdo» часопіс знаходзіўся на мяжы банкруцтва.
«Мы атрымалі 30 асобнікаў, хаця замаўлялі 515 – у нас ужо ёсць рэзервацыі на 200 часопісаў. Але мы не можам іх задаволіць, патрабуем яшчэ больш асобнікаў», – распавядае Ані Буржэанье з газетнага шапіку.
Каб атрымаць каштоўны асобнік, перад некаторымі кіёскамі выстройваліся чэргі за гадзіну да адкрыцця.
Французскія газетныя шапікі ўжо заявілі, што атрыманыя ад продажаў часопіса грошы перададуць у рэдакцыю «Charlie Hebdo». Набыць новы нумар выдання можна за 3 еўра.
Рэдакцыя часопіса ўжо паспела назваць новы нумар «выпускам ацалелых» – яго рыхтуюць супрацоўнікі выдання, якія засталіся жывымі, без прыцягнення журналістаў з боку.
НМ, belsat.eu