Чарговыя «Менскія перамовы» – у бліжэйшы аўторак


Пятро Парашэнка паведаміў, што 9 снежня ў Менску адбудзецца сустрэча кантактнай групы па ўрэгуляванню сітуацыі на Данбасе. „Я пакуль са стрыманым аптымізмам гляджу на тое, што ў нас атрымаецца ад 9 снежня спыніць агонь”, – сказаў прэзідэнт Украіны журналістам.

Ужо ёсць папярэдняя дамоўленасць аб новай сустрэчы. Падчас перамоваў плануецца зацвердзіць план-графік рэалізацыі ранейшых пагадненняў. У прыватнасці, ад 9 снежня бакі могуць спыніць узаемныя артылерыйскія абстрэлы ды распачаць паступовы адвод цяжкага ўзбраення з пазіцый.

Паводле Парашэнкі, пасля таго, як сітуацыя будзе стабілізаваная, на Данбасе маюць адбыцца мясцовыя выбары.

Папярэднія дамоўленасці, якія былі замацаваныя ў „Менскім пратаколе” таксама прадугледжвалі спыненне баявых дзеянняў, аднак гэтага не адбылося.

МЛ, belsat.eu

Стужка навінаў