Чарговы зліў: у сеціве з'явіўся запіс меркавана Наталлі Эйсмант з чыноўнікам адміністрацыі


У сеціве зʼявіўся чарговы запіс размовы ў якім жанчына, голас якой падобны да голасу Наталлі Эйсмант размаўляе з меркавана Мікалаем Латышонкам, памочнікам Лукашэнкі.

У размове жанчына, якую называюць Наталля (голас яе падобны да голасу Наталлі Эйсмант, прэс-сакратаркі Лукашэнкі) распавядае меркавана Мікалаю Латышонку, памочніку Лукашэнкі, што яна захварэла каронавірусам.

У размове Эйсмант скардзіцца, што яе кіраўнік ёй даўно ўжо не тэлефанаваў і што яна падхапіла каронавірус. Меркавана яна заразілася ад кіраўніка адміністрацыі Ігара Сяргіенкі падчас нарады па бяспецы 17 лістапада.

На нарадзе Сяргіенка хацеў быць у масцы, але калі пабачыў рэакцыю Лукашэнкі, адразу ж схаваў маску ў кішэню.

Акрамя кепскага самаадчування, жанчына ў размове скардзіцца, што яе тэрарызуюць з незнаёмых нумароў.

Наталля Эйсмант, прэс-сакратарка Александра Лукашэнкі.
Фота: Наталля Фядосенка/ TASS / Forum

У запісанай размове таксама гучыць, што многія працаўнікі адміністрацыі Лукашэнкі нават па месяцу і болей не выходзяць на працу.

Паведмляецца, што запіс размовы зроблены ў нядзелю 22 лістапада а 11 гадзіны раніцы.

Аб’ектыў
Лукашэнка робіць сабе «чорны піяр»
2020.11.28 22:58

CK belsat.eu

Стужка навінаў