Чарговы смяротны прысуд выкананы ў Беларусі


Праваабаронцы паведамляюць пра выкананне смяротнага прысуду ў дачыненні да Сямёна Беражнога, які быў асуджаны да вышэйшай меры пакарання Магілёўскім абласным судом 21 ліпеня летась.

Беражноў, разам з Ігарам Гершанковым, яго жонкай Таццянай і Барысам Калеснікавым праходзілі па справе так званых «чорных рыэлтараў» у Магілёве, паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна». Група асобаў абвінавачваліся ў здзяйсненні забойстваў і падрыхтоўцы да здзяйснення забойстваў, выкраданні чалавека і падрыхтоўцы да выкрадання, а таксама ў махлярстве, разбоі, вымагальніцтве, крадзяжы або знішчэнні дакументаў. Таццяну Гершанкову дадаткова абвінавацілі ў незаконным абароце наркотыкаў або псіхатропаў. Судом было ўстаноўлена, што злачынная група агулам зарабіла на махінацыях з чужым жыллём больш за 2 мільярды недамінаваных рублёў.

У выніку суд прыгаварыў Ігара Гершанкова і Сямёна Беражнова да вышэйшай мера пакарання. Таццяне Гершанковай – 24 гады турмы з канфіскацыя маёмасці, а Барысу Калеснікаву – 22 гады і 1 месяц калоніі строгага рэжыму.

Што тычыцца Ігара Гершанкова, то яго маці паведаміла, што ўжо месяц не атрымлівала ад яго лістоў. Хутка маці чакае з ім спатканне, але сітуацыя да канца невядомая.

Аб’ектыў
«Смяротнае пакаранне – гэта прыкмета нецывілізаванасці і дзікасці»
2018.10.05 21:47

СК, belsat.eu

Стужка навінаў