Чарговы дзень Алімпіяды без медалёў: беларускі канькабежац Галавацюк заняў 22-е месца


Ігнат Галавацюк

Беларус Ігнат Галавацюк узяў удзел у спаборніцтвах па канькабежным спорце на 500 метраў.

На жаль, яму не ўдалося заваяваць узнагародаў – наш суайчыннік з вынікам 35,23 секунды заняў 22 месца з 36 удзельнікаў. Ягонае адставанне ад лідара склала 0,82 секунды.

Ігнат Галавацюк – адзіны беларус, які браў удзел у спаборніцтвах Алімпійскіх гульняў 19 лютага.

Тым часам трэнерскі штаб назваў склад біятланістаў, якія возьмуць удзел у заўтрашняй змяшанай эстафеце. Беларусь прадставяць Дар’я Домрачава, Надзея Скардзіна (2х6 км) і Сяргей Бачарнікаў, Уладзімір Чэпелін (2х7,5 км).

НМ, belsat.eu, фотаздымак Phil Noble/ Forum

Глядзі таксама
Каментары