Чарговая траўма пасля катання на надзіманых санках – цяпер у Полацку


Хлопец на цюбінгу. Ілюстратыўны здымак – Sergei Malgavko/TASS/Froum

Падчас катання з горкі ў Полацку вучань чацвёртага класа атрымаў траўму галавы. Пра гэта падае прэсавая служба УУС Віцебскага аблвыканкаму.

Вучань чацвёртага класу з іншымі дзецьмі катаўся з горкі ў раёне Кургана Бессмяротнасці ў Полацку ўвечары серады. Там раскатаныя вельмі стромкія схілы – падчас аднаго з заезду на цюбінгу хлопец сутыкнуўся з дрэвам.

Яго даставілі ў цэнтральную гарадскую больніцу.

У сувязі з частымі выпадкамі траўмавання дзяцей пры катанні на надзіманых цюбінгах міліцыя Віцебшчыны збіраецца правесці гутаркі з дзецьмі па тэхніцы бяспекі ва ўстановах адукацыі, а таксама на бацькоўскіх сходах.

З пачатку зімы толькі ў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр нейрахірургіі звярнуліся каля 100 чалавек, 35 з іх прыйшлося рабіць сур’ёзныя аперацыі. Яшчэ каля 30 чалавек звярнуліся ў РНПЦ траўматалогіі і артапедыі, падае Tut.by.

Следчы камітэт ладзіць цяпер праверку па сямі фактах траўмавання і гібелі людзей цягам гэтай зімы. Апошняе трагічнае здарэнне адбылося ў Магілёве 6 студзеня, дзе пасля сутыкнення з ліхтаром загінуў малады мужчына.

ДД

Глядзі таксама
Каментары