Чарговая сустрэча Лукашэнкі з Пуціным запланаваная пад самы Новы год?


Шэраг Telegram-каналаў распаўсюдзіў інфармацыю пра тое, што наступная сустрэча кіраўнікоў краінаў прызначаная на 31 снежня. Афіцыйнага пацверджання гэтых звестак пакуль няма.

Папярэднія перамовы адбыліся ў Маскве 25 снежня – падчас іх абмяркоўваўся падатковы манеўр Расеі ў нафтавай сферы, які прывядзе Беларусь да вялікіх эканамічных стратаў. Сустрэча цягнулася амаль 4 гадзіны, але якіх-кольвек значных вынікаў не прынесла.

Вядома, што Лукашэнка і Пуцін дамовіліся сустрэцца яшчэ раз, перад Новым годам. Некаторыя Telegram-каналы пішуць, што гэта можа адбыцца ўжо 31 снежня.

Пры гэтым карыстальнікі прарасейскіх акаунтаў у тўітэры адзначаюць, што «мараць аб сумесным віншаванні народа з 2019 годам і абвяшчэнні стварэння не саюзнай, а адзінай дзяржавы».

Падобныя закіды – не адзінкавыя ў расейскім сегменце сацсетак.

Hавiны
Перамовы Лукашэнкі і Пуціна скончыліся. Хто каго «нахіліў»?
2018.12.25 18:39

KA, belsat.eu

Стужка навінаў