Чарговаму затрыманаму напярэдадні абаронцу Курапатаў прысудзілі штраф


Затрыманаму каля Курапатаў напярэдадні Максіму Урбановічу прызначылі штраф у памеры 20 базавых велічыняў (510 рублёў). Пра гэта паведамляе сайт праваабарончага цэнтру «Вясна».

Справу Максіма Урбановіча суддзя пачаў разглядаць адразу ж пасля прысуду Дзянісу Урбановічу. Актывіста вінавацілі ў дробным хуліганстве і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі. У выніку суддзя прызначыў яму штраф у памеры 20 базавых велічыняў (510 рублёў).

У судзе таксама плануецца разгляд справаў у дачыненні да абаронцаў Курапатаў Віталя Трыгубава і Валерыя Рабцава. Справу супраць Змітра Казакевіча ў судзе будуць разглядаць пазней.

Hавiны
Абаронцу Курапатаў аштрафавалі на 700 долараў ЗША
2019.11.04 16:19

СК belsat.eu

Стужка навінаў