Чарга на вуліцы перад банкам у Віцебску: у аддзяленне пускаюць па 5 асобаў


У банку кажуць, што гэта ініцыятыва кіраўніцтва і санэпідэмстанцыі.

Перад віцебскім аддзяленнем «Парытэтбанку» днём 2 красавіка карэспандэнты Belsat.eu заўважылі невялікую чаргу. Апынулася, што банк запускае ўнутр выключна па 5 асобаў. Астатнія мусяць стаяць на вуліцы і чакаць уваходу.

Фота: Belsat.eu

Інфармацыя пра новыя правілы размешчаная ўжо ўнутры самога банку – таму пра новае правіла кліенты даведваюцца ўжо ад людзей у чарзе. Большасць кліентаў, дарэчы, стаяць, каб абмяняць валюту на беларускія рублі.

Фота: Belsat.eu

Супрацоўнікі банку патлумачылі новыя правілы рашэннем свайго кіраўніцтва і санэпідэмстанцыі. Дарэчы, аддзяленне банку даволі маленькае – хіба, каб не было ўнутры натоўпу і вырашылі ўвесці такое правіла. Мы спраўдзілі яшчэ некалькі іншых банкаў, але там такога правіла «уваходзіць па 5 асобаў» няма, ды і аддзяленні больш вялікія.

Фота: Belsat.eu

Нагадаем, што ў Беларусі афіцыйна ніякага каранціну не абвешчана.

Віктар Старавойтаў Belsat.eu

Стужка навінаў