Чаму зацягваецца абмен палоннымі: дзве праўдападобныя версіі


Абмен зняволенымі паміж Расеяй і Украінай, анансаваны раней у СМІ, удзень 30 жніўня так і не адбыўся. Афіцыйная прычына затрымкі пакуль не называецца.

Тым часам прыводзім версіі двух палітыкаў, якія тлумачаць, чаму Алег Сянцоў, Павел Грыб і ўкраінскія маракі дагэтуль не дома.

«Ключавы сведка».

Былы дэпутат Вярхоўнай Рады Мустафа Найем са спасылкай на ўласныя крыніцы распавёў, што працэс зацягнуўся, бо Масква патрабуе выдачы Уладзіміра Цэмаха – ключавога сведкі ў справе боінгу МН17, збітым баевіка на Данбасе 17 ліпеня 2014 году.

Цэмах – былы начальнік супрацьпаветранай абароны «Славянскай брыгады» у «ДНР». Сёлета ў чэрвені баевіка вывезлі з акупаванай тэрыторыі ўкраінскія спецслужбы.

Яму інкрымінуюць ч.1 ст.258-3 КК Украіны (стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі). 29 чэрвеня ён быў узяты пад варту на 60 содняў без права ўнясення закладу.

Раней было вядома, што Уладзімір Цэмах і экс-начальнік штаба так званага «Міністэрства абароны» ДНР «Дзмітрый Купрыян (пазыўны «Баця») могуць даць сведчанні на міжнародным судовым працэсе па справе MH17 па відэасувязі ў якасці сведак. Працэс павінен распачацца ў Нідэрландах у 2020 годзе. Сам Цэмах сцвярджаў, што не бачыў на Данбасе расейскіх вайскоўцаў, якія аддалі загад знішчыць самалёт.

Сам Цемах сцвярджае, што не бачыў расейскіх вайскоўцаў на Данбасе.

Сянцова і маракоў пакуль не вызвалілі. Але ў Кіеве сеў вайсковы самалёт

«Праблема з дакументамі»

Расейскі апазіцыянер, экс-дэпутат Дзярждумы РФ Ілля Панамароў мяркуе, што затрымка ўзнікла праз «праблему з дакументамі». Паводле яго слоў, усіх, каго павінны былі абмяняць, даставілі ў аэрапорт і «абсалютна ўсё было гатова». Але ўзніклі праблемы, звязаныя з дакументамі – «просьбамі аб памілаванні і ўсім астатнім».

«Гэта адчувальны момант, таму што падпісанне якіх-небудзь дакументаў значыць прызнанне расейскай юрысдыкцыі. Нашы хлопцы там людзі прынцыповыя, настроены вельмі выразна, і ніякіх саступак рабіць не хочуць. Думаю, нам трэба набрацца цярпення. І яны хутка вернуцца», – цытуе палітыка выданне «Обозреватель».

Ён падкрэсліў, што перамовы – гэта вельмі канфідэнцыйны працэс, а любыя публічныя заявы могуць паўплываць на яго не лепшым чынам.

На думку Панамарова, Крэмль падасць гісторыю вызвалення ўкраінцаў выгадным для сябе чынам.

«Іх жа не адпусцілі, іх памянялі на расейскую агентуру… Пуцін не будзе казаць у Расеі, што раней ён лічыў Сянцова тэрарыстам, а цяпер лічыць нявінна пацярпелым. Ён па-ранейшаму будзе казаць, што той злачынец. Але маўляў, нявінных людзей ва Украіне ўзялі ў закладнікі, а мы сваіх не кідаем «і трэба было на іх абмяняць», – рэзюмаваў Панамароў.

Крыніца ў СБУ: сёння Сянцова не вызваляць

КА belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары