«Чаму я не магу выказвацца»? Маладыя дзеячы культуры і медыяў запісалі зварот. ВІДЭА


Маладыя беларускія дзеячы культуры і медыяў запісалі відэаролік пра нас саміх. Стваральнікі апісваюць яго як «пра беларусаў ад саміх беларусаў».

Маладыя дзеячы культуры выказалі сваю нязгоду з дзеяннямі ўладамі. Яны запісалі зварот, у якім трапна апісалі падзеі мінуўшчыны.

«За гады незалежнасці мы выраслі, сталі мацнейшымі, і сёння мы – гэта ўжо іншая нацыя. Гэты ролік матывуе ў чарговы раз успомніць, хто ж мы ёсць такія – беларусы», – тлумачаць удзельнікі здымак.

Па словах стваральнікаў відэароліка, гэта спроба зрабіць заяву ад усяго незалежнага беларускага медыйнага і культурнага асяроддзя, якое сёння выступае з адзіным меркаваннем.

У здымках узялі ўдзел экс-вядоўца БТ Каця Пытлева, музыка гурту «Молчат дома» Павел Казлоў, паэт і аўтар Мікіта Найдзёнаў, спявачка Лера Яскевіч, Ілля Чарапко-Самахвалаў (гурт «Петля Пристрастия») ды іншыя, журналіст Дзмітрый Безкаравайны, музыка Пеця Клюеў, гурт Intelligency, Раман Жыгараў і Vicky Fates (гурт AKUTE), блогер Андрэй Бонд, спявачка Palina, рэжысёрка і акторка Паліна Дабравольская, спявачка Ліза Ліса, Дзяніс Тарасенка і Павел Гарадніцкі (гурт «Разбiтае Cэрца Пацана»), Анастасія Шпакоўская (гурт Naka), Яраслаў Таміла (гурт Panska Moc), Ігар Латушка (гурт Glitchhh), Мікіта Бубашкін (гурт Groove Dealers).

Выхад відэароліка адбыўся дзякуючы групавой ініцыятыве творчай інтэлігенцыі і самаарганізацыі ў рамках суполкі «КультПратэст».

КТ belsat.eu

Стужка навінаў