Чаму муза Янкі Купалы расчаравалася ў мужчынах?


Паўліна Мядзёлка, колішняя каханая Янкі Купалы, пакутавала ад начных жахаў у 1969 годзе ў доме паэткі Ларысы Геніюш ды ейнага мужа Янкі. Якімі таямніцамі свайго жыцця яна падзялілася?

«Бачыш, Ларысачка, нас шмат што яднае – нашае расчараванне ў мужчынах. Мужчыны і расчараванні – сінонімы», – кажа падчас чарговага начнога прыступу Мядзёлка Ларысе Геніюш.

Ад мужа Тамаша Грыба, грамадскага і культурнага дзеяча, Паўліна аддалілася пасля таго, як той не збег з цягніку, на якім іх, арыштаваных у 1919 годзе, везлі ў варшаўскую турму. Аргументы, што Тамаш не хацеў пакідаць яе самую, не дзеялі. З таго часу яна не падпускала мужа блізка да сябе, а пазней кінула яго, з’ехаўшы ў БССР.

«Я люблю таго, хто варты маёй любові, хто моцны, прыгожы, нязломны, смелы – такі, як Лёдзя», – з прыдыханнем узгадвае Паўліна сваю былую сукамерніцу Лёдзю.

Мядзёлка правяла з ёй у адной камеры некалькі месяцаў у менскай турме пасля арышту ў 1920 годзе. Паўліна сустрэла там шмат жанчын, якіх апісала пазней у сваіх успамінах, а вобраз Лёдзі ўдаўся ёй найбольш яскрава ды каларытна.

«Ад яе ўся турма плакала, нават наглядчыкі баяліся Лёдзю. І тут яна раптам як бы знікла перад Паўлінай Мядзёлкай. Стала сябе па-іншаму паводзіць», – распавядае гісторык Ганна Запартыка, укладальніца кнігі ўспамінаў Паўліны Мядзёлкі «Сцежкамі жыцця».

Змагаючыся з начнымі жахамі, у паўзабыцці Паўліна ўбачыла Лёдзю ў Ларысе Геніюш:

«Яна мяне называла сваім мухаморчыкам. Як мне з ёй было добра! Ведаеш, Ларыса, яна мне нечым нагадвае цябе – ты такая ж упэўненая, моцная, высакародная», – прызналася Паўліна.

Мядзёлка ўгаворвае Ларысу кінуць мужа і паехаць з ёй у дом творчасці пісьменніка адпачыць, але трэба, каб тая атрымала савецкае грамадзянства. Ларыса Геніюш яго прынцыпова не прымала. Яе арыштавалі ў Чэхаславаччыне ў 1948 г. і вывезлі ў СССР, дзе ў зняволенні яна прабыла да 1956 г. і пасля вызвалення пасялілася ў Зэльве.

Як на cловы Паўліны Мядзёлкі адрэагавала вядомая дысідэнтка? Ці прапанова з боку Мядзёлкі была шчырая, а, можа, яна выконвала адмысловае заданне спецслужбаў? Што сказала Паўліна Янку Купалу, наведаўшы яго ў гатэлі «Масква» перад смерцю ў 1942 г.?

Адказы – ў чарговым фільме з цыклу «Лабірынты» (відэа вышэй).

Глядзіце іншыя серыі «Лабірынтаў».

Стужка навінаў