Чаму асноўны электарат дыктатараў – гэта жанчыны?


[vc_row][vc_column][vc_raw_html]JTNDaWZyYW1lJTIwd2lkdGglM0QlMjI1NjAlMjIlMjBoZWlnaHQlM0QlMjIzMTUlMjIlMjBzcmMlM0QlMjJodHRwcyUzQSUyRiUyRnd3dy55b3V0dWJlLmNvbSUyRmVtYmVkJTJGMzRZSlFYSUdnUjAlMjIlMjBmcmFtZWJvcmRlciUzRCUyMjAlMjIlMjBhbGxvd2Z1bGxzY3JlZW4lM0UlM0MlMkZpZnJhbWUlM0U=[/vc_raw_html][vc_column_text]Мужчыны і жанчыны па сваёй прыродзе вырашаюць супрацьлеглыя задачы, падкрэсліў у апошнім выданні ток-шоу «Форум» эксперт НІСЭПД Сяргей Нікалюк.

На думку эксперта Незалежнага інстытуту сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў Сяргея Нікалюка, людзі падзеленыя на мужчынаў і жанчын дзеля вырашэння дзвюх супрацьлеглых задач: задачу падтрымання стабільнасці, за якую адказвае жанчына, і задачу адаптацыі, пошуку новых развязанняў, за што перадусім адказвае мужчына.

«Таму жанчына жадае перадусім стабільнасці. Жанчыны – гэта галоўны электарат ва ўсім свеце аўтарытарных лідараў. Хто галасуе перадусім за Аляксандра Лукашэнку? Жанчыны, і з вялікім адрывам. Канешне, закон мусіць даваць усім аднолькавыя правы, але я, прапрацаваўшы 20 гадоў на буйным прадпрыемстве, не бачыў жанчын, якія б ірваліся стаць майстрамі. Яны самі не хацелі аказвацца ў сітуацыі бесперапыннага выбару, сітуацыі адказнасці. Такія рэчы працавалі і будуць працягваць працаваць. Хоць ніхто не павінен забараняць жанчыне браць на сябе адказнасць, калі яна хоча яе ўзяць», – заўважыў спадар Нікалюк.

Больш – у выданні ток-шоу «Форум», якая выходзіць на «Белсаце» што другую суботу а 21:10.

МЯ, belsat.eu

Стужка навінаў