Чальцы Таварыства аматараў выпіць і закусіць загінулі ў жахлівых абставінах


Яны вялі багемнае жыццё: сустракаліся з сябрамі, пілі, пісалі вершы… І нават падумаць не маглі, што іх жыццё абарвецца такім чынам.

Хто ведае, як расшыфроўваецца назва ТАВІЗ? Таварыства аматараў выпіць і закусіць. Гэтая нефармальная літаратурная суполка паўстала ў БССР у 1920-я. Яе чальцы хацелі жыць і выглядаць, як сапраўдная багема, а не працоўна-сялянскія паэты. І гэтага савецкі рэжым ім выбачыць не мог.

У 1930-я шэрагі ТАВІЗу моцна парадзелі: на маладых літаратараў абрушыліся рэпрэсіі. Частка з іх загінула ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года, калі НКУС расстраляла ў Менску болей за 100 дзеячаў беларускай культуры – пісьменнікаў, навукоўцаў, педагогаў, медыкаў, грамадскіх актывістаў.

Як, дзе і з кім усё гэта адбывалася, у аўтарскім цыкле «Даты праўды» на «Белсаце» тлумачыць Вячаслаў Ракіцкі:

У чорную ноч загінулі і ўсе героі фільму «Зніклая паэзія», які зняў для «Белсату» рэжысёр Ілля Бажко. Стужка распавядае пра Майсея Кульбака, Ізі Харыка, Тодара Кляшторнага ды Юлія Таўбіна. Двое апошніх былі сябрамі ТАВІЗу.

Незадоўга да расстрэльнай ночы, 1 жніўня 1937 году, супрацоўнікі НКУС БССР спалілі дзясяткі тысячаў рукапісаў беларускіх пісьменнікаў, якія не прайшлі цэнзуру. А колькі было знішчана дакументаў, якія сведчылі пра зверствы сталінскага рэжыму? І што ўсё ж такі засталося ў архівах?

Пра гэта вы даведаецеся з тэматычнага выдання белсатаўскага ток-шоу «Intermarium» – «Сталін і Беларусь: таямніцы архіваў». Удзельнікі праграмы распавядаюць, у прыватнасці, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму.

ІА, belsat.eu

Стужка навінаў