Чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Лілія Уласава на Валадарцы, заведзеная крымінальная справа


Лілія Уласава і Павел Латушка. Фота: Каардынацыйная рада
Лілія Уласава і Павел Латушка.
Фота: Каардынацыйная рада

Чалец прэзідыуму Каардынацыйнай рады Лілія Уласава знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага. Тэрмін яе затрымання падоўжаны на 10 дзён, паведамілі belsat.eu у прэс-службе Каардынацыйнай рады.

31 жніўня Лілія Уласава была выклікана на допыт у РУУС Цэнтральнага раёну, але туды не даехала, бо яе затрымалі супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэту дзяржкантролю. Сёння стала вядома, што супраць Уласавай завялі крымінальную справу за ўхіленне ад аплаты падаткаў у буйным памеры. Паводле ч. 2 арт. 243 КК РБ за такое парушэнне пагражае абмежаванне волі на тэрмін да 5 гадоў са штрафам і з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады.

У прэс-службе Каардынацыйнай рады нам паведамілі, што гэтая справа – відавочны ціск на Уласаву і Каардынацыйную раду. Па справе праходзіць і сын Ліліі Барыс. Таксама стала вядома, што тэрмін затрымання юрысткі падоўжаны да двух месяцаў

Муж Ліліі Уласавай Уладзімір Іскарцаў заявіў, што да яго дадому прыязджалі супрацоўнікі ДФР. Наклалі арышт на маёмасць: на машыну, тэлевізар, велатрэнажор і асвяжальнік паветра.

Уласава вядомая юрыстка, дырэктар юрыдычнай кампаніі «Уласова, Міхель і партнёры». Ёй 67 гадоў.

belsat.eu

Стужка навінаў