Чалавек упершыню сустрэўся з гіганцкім кальмарам і зняў яго на відэа


Японскі дайвер Акінобу Кімура сустрэў вялізнага малюска каля пірсу на беразе Тоямскай затокі. Кальмар, даўжыня якога перавышала 3,5 метры, плаваў пад рыбацкімі лодкамі.

 

«Маё цікавасць аказалася большая за страх – я скокнуў у ваду і падплыў да яго. Кальмар зусім не быў параненым ці хворым: ён выкідваў атрамантавую вадкасць і спрабаваў заключыць мяне ў свае шчупальцы. Я дапамог малюску вярнуцца ў акіян, правёў яго на некалькі соцень метраў ад той тэрыторыі, дзе яго знайшлі, і кальмар знік у глыбіні мора», – распавёў Кімура ў інтэрвʼю CNN.

Дарэчы, гэта першае падрабязнае відэа марской істоты з гэткай блізкай адлегласці. Гіганцкія кальмары могуць дасягаць даўжыні 13 метраў і жывуць глыбока ў акіяне.

ДР, belsat.eu

Стужка навінаў