«Чалавек года Гарадзеншчыны» зрабіў падручнік прафесійнай лексікі для медыкаў на роднай мове


Нарадзінец Горадні, лексікограф, педагог, намеснік дэкана медыка-псіхалагічнага факультэта Гарадзенскага дзяржаўнага медычнага ўніверсітэту Віктар Варанец зрабіў падручнік «Беларуская мова. Прафесійная лексіка для медыкаў».

Праўда, у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ёсць толькі 1 экзэмпляр (тыраж 300 шт.) гэтага дапаможніка.

У 2010 годзе Гарадзенскі дзяржаўны медычны ўніверсітэт надрукаваў 50 асобнікаў дапаможніка па беларускай мове для медыкаў аўтарства Віктара Варанца. Азнаёміцца з ім можна на сайце інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат».

У 2013 годзе Віктар Варанец быў прызнаны «Чалавекам года Гарадзеншчыны».

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў