Чабурашка і свіння на фестывалі снежных скульптураў у Магілёве


У магілёўскім парку Падміколле прайшла навагодняя імпрэза – ляпілі фігуры са снегу. З надвор’ем пашанцавала – якраз 5 студзеня Беларусь накрыла снегападам, так што снегу хапіла, каб задаволіць багатую фантазію ўсіх удзельнікаў.

Вы такога яшчэ не бачылі!Чабурашка і свіння на фестывалі снежных скульптураў.Падрабязней: https://naviny.belsat.eu/news/chaburashka-i-svinnya-na-festyvali-snezhnyh-skulpturau-u-magilyove/

Opublikowany przez Белсат TV Niedziela, 6 stycznia 2019

 

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Падвазіць снег для вырабу скульптур, як планавалі раней, не прыйшлося. У Магілёве само надвор’е спрыяла правядзенню фестывалю снежных скульптур.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

У ролі скульптараў выступалі супрацоўнікі і вучні магілёўскіх школ.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Кожная каманда ўдзельнікаў працавала над рэалізацыяй уласнай ідэі. Тэматыка была акрэслена вельмі шырока: навагоднія святы і ўсё, што з гэтым звязана.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Школьнікі і іх настаўнікі зляпілі са снегу добра знаёмых герояў: Чабурашку, Калабка, ката, снегавіка і навагоднюю ялінку.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Былі і мала вядомыя персанажы, якіх нават цяжка ўзгадаць. Шмат хто з удзельнікаў прадказальна абраў абʼектам сваёй творчасці сімвал 2019 года – свінню.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Каб лепей былі бачны рысы скульптур, аўтары падкрэслілі іх пры дапамозе фарбаў. Шкада, што бесперапынны снегапад вельмі хутка пакрыў фігуры новым слоем снегу і колеры перасталі быць заўважнымі так, як гэта задумвалася аўтарамі.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Пераможцаў у акцыі не абіралі, але кожнай камандзе ўручылі падзяку за ўдзел.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Колькі прастаяць снежныя фігуры ў магілёўскім парку Падміколле, невядома. Цяпер ідзе моцны снегапад, які лёгка можа ўжо да ранку засыпаць усе скульптуры.

Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве
Снежныя скульптуры ў парку Падміколле ў Магілёве

Раней у Падміколлі ўжо рабілі ледзяную рэзідэнцыю Каляднага Дзеда, якая, па словах арганізатараў, магла бы прастаяць у парку да вясны. Але не прастаяла. Ужо праз два тыдні пасля адкрыцця рэзідэнцыі яе элементы пашкодзілі. Цяпер падыход да рэзідэнцыі перакрыты.

Hавiны
Унікальная рэзідэнцыя Дзеда Мароза з’явілася ў Магілёве. Яна цалкам ледзяная
2018.12.25 16:27

 

У магілёўскім парку Падміколле прайшла навагодняя імпрэза
У магілёўскім парку Падміколле прайшла навагодняя імпрэза

Трэба адзначыць, што па ўсім горадзе без усялякага фестывалю людзі самастойна лепяць снежныя скульптуры: свінні з прыходам 2019 года па папулярнасці абагналі нават снегавікоў. Лепка снегу, як асобны від зімовага адпачынку, даступная ўсім і кожнаму. Выхадзі з сябрамі на вуліцу і здзіўляй суседзяў сваёй снежнай скульптурай.

У магілёўскім парку Падміколле прайшла навагодняя імпрэза

Вольга Васільева, фота аўтара/Belsat.eu

Стужка навінаў