Цары Каляды. Вёска Семежава адрадзіла даўні абрад і святкуе яго ўжо 20 гадоў


Штогадовую імпрэзу, якую ЮНЭСКА ўключыла ў спіс сусветнай спадчыны, наведаў фатограф «Белсату».

Абрад бярэ пачатак у XVIII-м стагоддзі, калі, паводле падання, тут стацыянаваў атрад расейскага войска. Салдаты і афіцэры падчас Калядаў хадзілі ў ваеннай форме па вясковых хатах, віншавалі гаспадароў са святам, паказвалі невялікае прадстаўленне, танцавалі, спявалі, прасілі дары.[/vc_column_text][vc_single_image image=”422377″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Калі атрад пакінуў гэтую вёску, мясцовыя жыхары, у асноўным маладыя хлопцы, пачалі для каляднага абходу апранацца ў карнавальныя строі, якія нагадвалі ваенную форму. І гэтыя персанажы былі празваныя ў народзе «царамі».[/vc_column_text][vc_single_image image=”422373″ img_size=”large”][vc_column_text]У савецкія часы знік. Адрадзілі «Цароў Каляды» у 1996-м, калі былі сабраныя гістарычныя дакументы і сведчанні старажылаў.[/vc_column_text][vc_single_image image=”422369″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]Пасля гэтага абрад сталі праводзіць у Семежава кожны год, ад пакалення да пакалення ён перадаецца на практыцы і вусным шляхам. Усе жыхары Семежава традыцыю актыўна падтрымліваюць.[/vc_column_text][vc_column_text]

Калядоўшычкі імправізуюць падчас святочнага абходу вёскі

Этнолагі адзначаюць, што Цары ў сучасным выкананні захоўваюць усе першапачатковыя элементы і функцыі старажытнага абраду: сацыялізуючую, камунікатыўную, эмацыйную, эстэтычную, выхаваўчую, і з’яўляецца яркім прыкладам беражлівых адносін да святочна-абрадавай традыцыі.[/vc_column_text][vc_column_text]

Калядаванне ў хаце

Абрад распачынаецца з наступленнем цемры. Калядоўшчыкі ідуць з запаленымі паходнямі, што надае абраду незвычайную відовішчнасць.[/vc_column_text][vc_single_image image=”422405″ img_size=”large” add_caption=”yes” alignment=”center”][vc_column_text]«Цары» ходзяць спачатку па хатах тых аднавяскоўцаў, дзе жывуць незамужнія дзяўчаты, а потым – да астатніх. У хаце разыгрываюць невялікае жартоўнае прадстаўленне сустрэчы і бітвы «цароў», пасля чаго з’яўляецца «доктар» і «лечыць» супернікаў, прапісваючы ім жартоўныя рэцэпты. Пасля прадстаўлення адбываецца традыцыйнае віншаванне гаспадароў хаты і адорванне ўдзельнікаў абыходу.[/vc_column_text][vc_column_text]

З надыходам цемры можна пабачыць адзін з найпрыгажэйшых момантаў абраду – запальванне паходняў.

«Цароў» ладзяць напярэдадні Старога Новага года – у Шчодры вечар (Шчодрык) старажытнае народнае свята славянаў.

Унікальны абрад «Калядныя цары» ўключаны ў Спіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны ЮНЕСКА.

ДД

Стужка навінаў