«Бывай, асфальт». Мінабароны: Мы намагаліся мінімізаваць пашкоджанні пакрыцця


Чыстыя танкі на парадзе ў Менску.

Парад у бахілах і з чыстымі танкамі.3 ліпеня нас чакае парад па ўсім санітарным нормам.https://naviny.belsat.eu/news/byvaj-asfalt-minabarony-my-namagalisya-minimizavats-pashkodzhanni-pakrytstsya/

Opublikowany przez Белсат TV Wtorek, 2 lipca 2019

Яшчэ ў 2017 годзе Аляксандр Лукашэнка заявіў, што не варта шкадаваць сродкаў на парад. Паводле кіраўніка Беларусі, грошы гэтыя «не такія ўжо і вялікія».

«Ён мусіць быць сапраўдным парадам, уражваць. Дзеля гэтага і праводзіцца. Гэта дэманстрацыя – мы паказваем людзям, што мы недарма ямо ваенны хлеб. Народ павінен бачыць, што такое беларуская армія, чым яна займаецца», – заявіў ён.

Тады ж здарыўся інцыдэнт з удзелам танку, які ехаў у цэнтр гораду на генеральную рэпетыцыю, урэзаўся ў дрэва непадалёк ад станцыі метро «Маскоўская» ды знёс ліхтарны слуп – проста на праспекце Незалежнасці. Танкіст, які сядзеў у люку, цудам ацалеў.

Меркаванні
Лукашэнка будзе святкаваць незалежнасць з расейскімі «Іскандэрамі»
2019.07.02 14:13

Адразу пасля гэтага выпадку актывісты стварылі чарговую петыцыю супраць правядзення параду тэхнікі ў сталіцы. Цяпер да прэтэнзіяў пра дарагоўлю імпрэзы дадалася яшчэ і небяспека для насельніцтва.

На дварэ 2019 год, і ўлады надалей ладзяць парад, а жыхары Менску чарговы раз лічаць, колькі ім будзе каштаваць урачысты праход цяжкой тэхнікі праз цэнтр.

Папулярнае пытанне: чаму танкі знішчаюць новы асфальт, а на іх гусеніцах не выкарыстоўваюцца гумовыя накладкі, якія мінімізуюць пашкоджанні.

«Так, даволі частае пытанне. Рыхтуючыся да параду, мы намагаліся мінімізаваць пашкоджанні пакрыцця. Сёлета ў парадзе ўдзельнічае ў два разы менш гусенічных узораў тэхнікі. Маем адзін мадэрнізаваны танк, у яго такія шырокія гусеніцы, што ўдзельная вага меншая, чым у вялікагрузу.

А тыя сляды, што застаюцца, гэта пыл, які сыходзіць, калі праходзіць камунальная тэхніка. Асфальтаходных башмакоў не выкарыстоўваем, бо гэта небяспечна. Праз трыбуны танк едзе з хуткасцю 13–15 км/г. Але каб сысці ў паварот, трэба паскорыцца, тады яны злятаюць», – распавяла Наталля Гаўрусік, прэс-сакратарка міністра абароны.

Упершыню парад на 3 ліпеня пройдзе не раніцай, а ўвечары – а 21:00. За пятнаццаць хвілінаў да пачатку нашыя журналісты распачнуць відэастрым з месца імпрэзы.

ДР belsat.eu

Стужка навінаў