Бюджэтнікам пакінуць толькі палову акладу, каб лепш працавалі

ВІДЭА

Змены ў аплаце працы прапанаваў першы намеснік кіраўніка беларускага ўраду Аляксандр Турчын.

Паводле яго, цяперашняя сістэма фармавання заробку ў бюджэтнай сферы складаная і яе з цяжкасцю разумеюць нават бухгалтары.

Таму Турчын прапанаваў іншы спосаб налічэння заробку. Падрыхтаваны ўказ, які «хоць крыху павысіць заробкі».

«Гэты нарматыўна-прававы акт накіраваны на нармальную, зразумелую сістэму аплаты працы, каб стабільная частка акладу была на ўзроўні 50-60%, астатняе – стымулюючыя надбаўкі. Мы значна зніжаем адзіную тарыфную сетку. Безумоўна, самае галоўнае – гэта ні ў якай меры не павінна пагоршыць заработную плату працаўнікам. Мы мяркуем, што гэта хоць трохі, але павысіць яе».

Лукашэнка ўхваліў дакумент, але яшчэ не падпісаў. Мяркуецца, што ён пачне дзейнічаць у 2020 годзе.

Цяпер, паводле афіцыйнай статыстыкі, бюджэтнікі атрымліваюць каля 760 рублёў – 80 % ад сярэдняй лічбы па краіне. Аднак іхныя заробкі раслі найменш, і ў выніку часта не дасягалі нават паловы ад таго, што ў сярэднім маюць працаўнікі па краіне.

Бюджэтнікам з’яўляецца кожны наёмны работнік усякай бюджэтнай арганізацыі і ўстановы. Цяпер у краіне іх не менш за 750 000.

Агулам у эканоміцы краіны занятыя 4 млн 356 тыс беларусаў. Афіцыйна зарэгістраваных беспрацоўных у краіне 14,6 тысяч асобаў. Такім чынам у базу дармаедаў патрапіў кожны 10 беларус ад эканамічна актыўнай частцы насельніцтва.

У верасні амерыканскі фінансіст прадказаў тэрміны новага фінансавага крызісу, які закране і Беларусь. Эканамічны спад чакаецца ў бліжэйшыя два гады. Пазней нас чакае фінансавы крах.

ДР belsat.eu

Глядзі таксама
Каментары