Бюджэтнікам павялічаць заробкі, але перад выбарамі прэзідэнта


Пастановай Міністэрства працы і сацыяльнай абароны ўстаноўлены тарыфныя разрады паводле пасадаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў. У адпаведнасці з тарыфным разрадам будзе налічвацца заробак. Праўда, апублікаваная пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 г.

У адпаведнасці з дакументам устаноўленыя тарыфныя разрады паводле пасадаў навуковых працаўнікоў з ліку спецыялістаў. Гэтак галоўны навуковы працаўнік мае 13 тарыфны разрад, вядучы навуковы працаўнік – 12, а малодшы навуковы супрацоўнік – 9.

Акрамя таго дакументам зацвярджаецца інструкцыя аб парадку ўстанаўлення тарыфных разрадаў паводле пасадаў працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў, згодна з якой даплата за кожную гадзіну працы ў начны час (з 22 гадзін да 6 гадзін) або ў начную змену пры зменным рэжыме работы (пры працягласці рабочай змены не больш за 12 гадзін) усталёўваецца ў наступных памерах гадзіннага акладу працаўніка:

60 % – працаўнікам арганізацыяў аховы здароўя, медычных падраздзяленняў вайсковых фармаванняў і ваенізаваных арганізацыяў, якія ажыццяўляюць экстранную і неадкладную хуткую медычную дапамогу;

50 % – працаўнікам, занятым на працах у надзвычайных сітуацыях, а таксама медычным працаўнікам, якія аказваюць медычную дапамогу пацыентам, якія маюць патрэбу ў пастаянным назіранні;

даплаты за сумяшчэнне прафесіяў (пасад), пашырэнне зоны абслугоўвання (павелічэнне аб’ёму працы) або выкананне абавязкаў часова адсутнага працаўніка ўстанаўліваюцца ў памеры да 100 % (уключна) акладу ў залежнасці ад абʼёму выкананай працы. Канкрэтны памер даплаты ўсталёўваецца наймальнікам.

Дакументам таксама зацверджана інструкцыя аб парадку і ўмовах аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацыяў, згодна з якой аклады працаўнікоў бюджэтных арганізацыяў вызначаюцца шляхам памнажэння базавай стаўкі, якая ўстанаўліваецца Саўмінам, на каэфіцыенты тарыфных разрадаў тарыфнай сеткі (кратныя памеры базавай стаўкі).

Часавыя аклады вызначаюцца шляхам дзялення акладу на разліковую норму працоўнага часу канкрэтнага месяца.

Пры ўвядзенні ў арганізацыі пагадзіннай аплаты працы працаўнікоў гадзінны аклад вызначаецца шляхам дзялення акладу на сярэднемесячную колькасць працоўных гадзінаў з улікам гадавога балансу працоўнага часу.

Hавiны
У Белстаце распавялі, чаму не ўсе беларусы атрымліваюць абяцаны сярэдні заробак
2019.04.17 09:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў