Бюджэт сталіцы напаўняюць галоўным чынам прыватнікі


Грошы. 21 студзеня 2020 года. Фота: Аліса Ганчар / Белсат

Цягам першага паўгоддзя бягучага году ў кансалідаваны бюджэт Менску паступіла Br 6,3 млрд у выглядзе падатковых плацяжоў. Пры гэтым 3/4 ад гэтай сумы пералічылі прадпрыемствы недзяржаўнага сектару эканомікі, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Недзяржаўныя прадпрыемствы ў Менску забяспечваюць 72 % бюджэту сталіцы. Дзяржаўны сектар пералічвае 22,3 % ад усіх паступлення, фізічныя асобы ўносяць у бюджэт гораду 2,8 %.

Адметна, што цяпер у сталіцы Беларусі налічваецца 136,5 тысячаў суб’ектаў недзяржаўнага сектару эканомікі. Дзяржаўны сектар прадстаўляюць каля 2,6 тысячаў прадпрыемстваў. Прыватныя фірмы заплацілі ў бюджэт гораду Br 4 млрд 690 млн, у той час як фірмы дзяржсектара – Br 1 млрд 477 млн ​​рублёў.

Расследaванні
Хто ва ўладзе пакрывае кантрабанду з Беларусі ў Расею? Расследаванне «Белсату»
2019.03.07 19:35

СК belsat.eu

Стужка навінаў