Бюджэт пражыткавага мінімуму вырас на 7,5 кг бульбы


Фота – unitedtm.by

З 1 траўня сярэдні на душу насельніцтва бюджэт пражыткавага мінімуму (БМП) вырас на Br 7,26 (прыблізна 7,5 кг бульбы ў «Еўраопце») і будзе складаць Br 206,58.

24 красавіка 2018 года Міністэрства працы і сацыяльнай абароны зацвердзіла БМП на перыяд з 1 траўня па 31 ліпеня 2018 года.

Памер БМП абнаўляецца раз на квартал. У папярэднім квартале сярэдні БМП быў Br 199,32.

Новы БМП для працаздольнага насельніцтва будзе складаць Br 229,78, пенсіянераў – Br 157,5, студэнтаў – Br 199,75, дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br 132,98, дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br 183,35, дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br 223,91.

Ад БПМ залежыць памер пенсіяў ды сацыяльных выплатаў.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў